Навале́нін[1] (трансліт.: Navalienin, руск.: Новоленин) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.
Планіровачна складаецца з дугападобнай мерыдыянальнай вуліцы, няшчыльна забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Заснавана ў пачатку XX ст. перасяленцамі з вёскі Леніна. У 1925 г. 16 двароў, у 1940 г. 33 двары, 154 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну ў лютым 1943 г. нямецкія акупанты поўнасцю спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў. 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 106 жыхароў. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр – вёска Ленін). 26 сакавіка 1987 года вёска перададзена са складу Юркевіцкага сельсавета ў Ленінскі сельсавет[2].