Юрке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Юркевічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.
26 сакавіка 1987 года ў склад Ленінскага сельсавета перададзены вёскі Наваленін і Сукачы[1]. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Лагвошчы, Падвосце, Пясчанікі Людзяневіцкага сельсавета[2]
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 949 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы[4].