wd wp Пошук:

Міхель Зітаў

«Бог-Бацька». Створка алтара з Нігулістэ, які прыпісваецца Зітаву.

Міхель Зітаў (Michel Sittow, часам сустракаецца напісанне Сітаў; ок. 14691525) — майстар старанідэрладскага мастацтва з Рэвеля, вучань Мемлінга, адзін з найбуйнейшых партрэтыстаў свайго часу.

Нарадзіўся ў Рэвелі (цяпер Талін) у сям’і фламандскага разьбяра па дрэве ван дэр Зюдава і дачкі заможнага шведскага купца з Фінляндыі. Пасля стажыроўкі ў майстэрні Мемлінга ў Бругэ і, верагодна, наведвання Італіі паступіў на службу да двара «іх каталіцкіх вялікасцяў» у Таледа, дзе яму было прызначана гадавое дараванне ў 50000 мараведзі(руск.) бел. (у 2,5 разы больш, чым атрымліваў яго супернік Хуан дэ Фландэс).

Незадоўга да смерці Ізабелы Кастыльскай мастак, відаць, пакінуў Іспанію ў свіце яе зяця Філіпа Прыгожага, пасля чаго пабываў у Фландрыі і, як мяркуюць, у Лондане, дзе выканаў вядомы партрэт Генрыха VII (пазней скапіяваны Гальбейнам) і жаночы партрэт, як лічыцца, Кацярыны Арагонскай.

Пасля смерці Філіпа ў 1506 годзе мастак вярнуўся ў родны Рэвель, дзе ўступіў у спрэчку з айчымам за нерухомую маёмасць бацькоў. Стварэнне абавязковага ў такіх выпадках «шэдэўра» адкрыла яму доступ у мясцовую гільдыю мастакоў, а за 2 гады да смерці ён стаў яе кіраўніком. Жыў на вуліцы Ратаскаэву.

У 1514 годзе Зітаў ездзіў з Рэвеля ў Капенгаген па запрашэнні караля Крысціяна II. Арыгінал партрэта дацкага манарха не захаваўся, але вядомая копія. Пасля гэтага ён на працягу двух гадоў працаваў пры дварах Маргарыты Аўстрыйскай і Карла Габсбурга, які на схіле гадоў абкружыць сябе творамі Зітава ў манастыры Юсте. Мастак памёр у родным горадзе ад чумы.

Як і многія сучаснікі, Зітаў не падпісваў і не датаваў свае працы, у сувязі з гэтым іх атрыбуцыя ўяўляе вялікія цяжкасці. У Пушкінскім музеі яму прыпісваюць «Нясенне крыжа», а ў талінскай Нігулістэ — алтарны абраз са сцэнамі Пакут. Найбольш высока ацэньваюцца яго партрэты.

На працягу многіх стагоддзяў Зітаў быў забыты. Толькі калі ў 1914 годзе было выказана меркаванне аб тоеснасці рэвельскага майстра з прыдворным іспанскім мастаком Міхаілам Немцам (або Міхаілам Фламандцам), яго імя стала паступова заваёўваць належнае месца ў гісторыі выяўленчага мастацтва.

Зноскі

  1. Michel Sittow // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11879745X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. Michel Sittow
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Michiel Sittow // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Бельгіі
Катэгорыя·Мастакі Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1525 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстоніі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1459 годзе
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Іспаніі
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі Эстоніі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Паўночнае Адраджэнне
Катэгорыя·Мастакі Бельгіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад чумы