wd wp Пошук:

Міхаіл I Асень

Міхаіл I А́сень (балг.: Михаил II Асен; каля 12381256) — балгарскі цар у 12461256. Сын Івана Асеня II ад яго трэцяга шлюбу. Часта называецца як Міхаіл Асень (без указання нумара). У балгарскай гістарыяграфіі[3] называецца як Міхаіл II Асень.

Біяграфія

Узыходжанне Міхаіла Асеня на прастол падрыхтавала яго маці Ірына Камніна, якая прыняла ўдзел у змове супраць малалетняга цара Каламана I Асеня. З-за маленства Міхаіла краінай кіраваў рэгенцкі савет на чале з Ірынай Камнінай і царскім шваграм севастакратарам Пятром[4].

У 1246 годзе Іаан III Дука Ватац, нікейскі імператар, вырашыў скарыстацца маленствам Міхаіла Асеня і напаў на балгарскія землі. Яму ўдалося захапіць буйныя гарады Вельбажд, Мелнік, Скоп’е, Сяр, Бат і шэраг іншых. Паводле палажэнняў заключанага ў Тырнаве ў 1247 годзе міру Балгарыя страціла каля траціны сваёй тэрыторыі. Адначасова венгры захапілі балгарскія землі каля Бялграда і Бранічава, пасля чаго венгерскі кіраўнік дадаў да свайго тытула фармулёўку «кароль Балгарыі».

У чэрвені 1253 года Міхаіл Асень II заключыў саюз з Рэспублікай Дуброўнік, накіраваны супраць сербскага караля Стэфана Ураша I. У адпаведнасці з умовамі пагаднення, у выпадку паражэння Сербіі ў вайне з саюзнікамі, яе тэрыторыі трэба было падзяліць паміж пераможцамі. У 1253 годзе балгарскія войскі ўварваліся ў Сербію, але неўзабаве былі вымушаны адступіць. Няўдача ў вайне была шмат у чым абумоўлена смерцю ў 1254 годзе каралевы-маці Ірыны Камнін, што саслабіла пазіцыі Міхаіла ва ўладзе.

У 1254 годзе Міхаіл Асень перайшоў у контрнаступленне супраць знешніх ворагаў. 3 лістапада памёр Іаан III Дука Ватац, і балгарскія войскі падчас уварвання змаглі захапіць Крычым, Цэпіну і Пярперык. Новы нікейскі імператар Феадор II Ласкарыс перакінуў войскі з Малой Азіі на Балканы і вярнуў сабе захопленыя балгарамі гарады.

У канцы 1255 года Міхаіл Асень заключыў мірны дагавор з венграмі, падмацаваўшы яго дынастычным шлюбам з унучкай караля Белы IV і дачкой Расціслава Міхайлавіча, бана Мачвы. Пасля чаго Расціслаў Міхайлавіч набыў вялікі ўплыў пры двары. У тым жа годзе балгарская армія ўвайшла ў Фракію і разбіла нікейцаў каля Дымотыкі. Расціслаў Міхайлавіч узначаліў дэлегацыю паслоў, якія адправіліся ў Рэгіну ў 1254 годзе, аднак без узгаднення з царом заключыў з нікейцамі дагавор, паводле якога балгары вярталі ім усе захопленыя землі без кампенсацыі. Цар адмовіўся прызнаць гэта пагадненне, што прывяло да яго канфрантацыі са знаццю і змовы. У 1256 годзе толькі 17-18-гадовы Міхаіл Асень быў смяротна паранены падчас палявання сваім стрыечным братам Каламанам. Гэта забойства выклікала разлад у Балгарыі і барацьбу за прастол паміж трыма асноўнымі прэтэндэнтамі — Расціславам Міхайлавічам, дэспатам Міцам і баярынам са Скоп’я Канстанцінам Ціхам.

Міхаіл Асень застаўся ў цені магутных гістарычных персанажаў свайго часу. Большую частку свайго кіравання ён заставаўся непаўналетнім і не быў здольны праводзіць самастойную палітыку. Падчас яго кіравання Балгарскае царства ўступіла ў працяглы перыяд міжусобных войнаў.

Сям’я

Міхаіл Асень быў жанаты на Ганне Расціслаўне[5], дачцы князя Расціслава Міхайлавіча.

Зноскі

  1. http://genealogy.euweb.cz/balkan/balkan9.html
  2. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  3. Васил Н. Златарски, «История на българската държава през средните векове. Том III. Второ българско царство. България при Асеневци (1187—1280)»
  4. Константин Иречек, История на българите, Наука и изкуство, 1978, глава XVII. Последни Асеновци, стр. 308
  5. Павлов, Пл., Търновските царици В. Т.: ДАР-РХ, 2006.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Дынастыя Асеняў
Катэгорыя·Памерлі ў 1256 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1238 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асені
Катэгорыя·Цары балгарскія