wd wp Пошук:

Міхаіл Якаўлевіч Міроненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міроненка. Міхаіл Якаўлевіч Міроненка або Міраненка — інжынер-архітэктар[1] (1861 — ?). Калежскі сакратар.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Раменскім і Сумскім рэальных вучылішчах. У 1882 годзе паступіў у 1882 годзе, выпусціўся ў 1887 годзе са званнем грамадзянскага архітэктара і чынам X класа.

Прафесійная дзейнасць

Працяглая хвароба не дала яму магчымасці адразу паступіць на службу, і ён быў вымушаны паехаць на радзіму, дзе меў такую-сякую практыку ў г. Рамнах Палтаўскай губерні[1].

З 24 мая 1889 года[2] працаваў малодшым інжынерам у Магілёве і займаўся, галоўным чынам, складаннем праектаў і каштарысаў, а таксама кіраваў рамонтам рознага роду казённых будынкаў, як то: турмаў, прысутных месцаў, мужчынскай і жаночай гімназій у Магілёве і розных іншых[1]. У 1891 годзе М. Міроненка, акрамя гэтага, прызначаны загадчыкам участка арлоўска-віцебскага шасэ ў межах Магілёўскай губерні[1]. З 1895 і прынамсі да 1903 займаў пасаду магілёўскага губернскага архітэктара[3]. Не пазней за 1909 стаў магілёўскім губернскім інжынерам[4] і займаў гэту пасаду прынамсі да 1916 года[5].

Творчасць

Адрасы

У Магілёве да 1914 года жыў ва ўласным доме па вул. Зялёнай[6], а потым ва ўласным доме па вул. Дваранскай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. с. 223 (руск.)
  2. Памятная книжка Могилевской губернии на 1890. С. 273 (руск.)
  3. Памятная книжка Могилевской губернии на 1898. С. 37 (руск.)
  4. Памятная книжка Могилевской губернии на 1909. С. 14 (руск.)
  5. Памятная книжка Могилевской губернии на 1916. С. 4 (руск.)
  6. Памятная книжка Могилевской губернии на 1910 год (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Раменскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1861 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў