wd wp Пошук:

Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сцепанішчаў. Міхаіл Ціханавіч Сцепані́шчаў (15 лістапада 1917, в. Хмялінец, Задонскі раён, Ліпецкая вобласць — 8 верасня 1946) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

У 1938 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяшколу, на фронце з чэрвеня 1941 года.

Ваяваў на Пауднёвым, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, 4-м Украінскім i 3-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Каўказа, Украіны, Літвы, Беларусі, еўрапейскіх дзяржаў.

Лётчык, камандзір звяна, намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі, штурман і намеснік камандзіра 76-га гвардзейскага авіяпалка, маёр Сцепанішчаў зрабіў 222 баявыя вылеты. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў двойчы 26 кастрычніка 1944 года i 29 чэрвеня 1945 года.

Пасля вайны жыў у Баранавічах. Памёр пры трагічных абставінах (скончыў самагубствам з табельнай зброі) у верасні 1946 года. Быў пахаваны на гарадскіх вайсковых могілках, адкуль астанкі ў 1954 годзе былі перанесены на гарадскія могілкі.

Памяць

На радзіме, у вёсцы Хмялінец Задонскага раёна Ліпецкай вобласці, устаноўлены бронзавы бюст. Імя героя носяць вуліцы і школы.

У 1986 годзе на магіле ўстаноўлена шэрага колеру мармуровая пліта (1 м х 0,6 м) з выявай дзвюх Залатых Зорак і надпісам: «Двойчы Герой Савецкага Саюза Сцепанішчаў Мiхаiл Ціханавіч 15.XI.1917- 08.IX.1946. Вечная памяць герою»[2]

Зноскі

  1. Степанищев Михаил Тихонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Воінскія пахаванні ў г. Баранавічы. Праект «Нк» да Дня Перамогі Архівавана 26 сакавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліпецкай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Двойчы Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Застрэліліся ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ялецкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баранавічах
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы