wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Талкачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талкачоў.

Міхаі́л Фё́даравіч Талкачо́ў (30 чэрвеня 1922, вёска Дубраўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці10 лістапада 1998, Палтава) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Біяграфія

М. Ф. Талкачоў нарадзіўся ў вёсцы Дубраўка (зараз у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыў 2 курсы Адэскага тэхнікума харчовай прамысловасці. 15 ліпеня 1941 г. прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў Пензенскае артылерыйскае вучылішча. У дзеючай арміі з 6 чэрвеня 1942 г. Удзельнік баёў на паўночным, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у баявых дзеяннях у Цвярской вобласці, на тэрыторыі Літвы, Польшчы, Германіі, штурму рэйхстага.

Артылерыйская батарэя 185-га асобнага знішчальнага процітанкавага дывізіёна 171-й Ідрыцкай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі 79-га стралковага корпуса (3-я ўдарная армія, 1-ы Беларускі фронт) пад камандаваннем старшага лейтэнанта М. Талкачова вызначылася ў баях на подступах да Берліна. 22 красавіка 1945 г. выйшла ў тыл праціўніка, перарэзала шашу і адбівала контратакі да падыходу савецкіх войскаў, не дазволіўшы нямецкім рэзервам прабіцца да Берліна.

Пасля вайны М. Ф. Талкачоў працягваў службу ў арміі. У 1948 годзе скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую школу артылерыі. З 1972 г. палкоўнік М. Ф. Талкачоў у запасе. Жыў у Палтаве. Памёр 10 лістапада 1998 г. Пахаваны на Цэнтральных могілках у Палтаве.

Узнагароды

Памяць

Імя Героя на памятным знаку ў гонар 60-годдзя Перамогі ў Палтаве.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Палтаве
Катэгорыя·Артылерысты Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Палтаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі