wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Сільніцкі

Міхаіл Фёдаравіч Сільні́цкі (20 лістапада 1921, вёска Заполле, Віцебскі раён — 28 сакавіка 1942, в. Платы, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Быў штурвальным на рачным параходзе, прайшоў на Заходняй Дзвіне. Летам 1941 года прызвалі ў Чырвоную Армію, накіравалі ў танкавую часць. Быў у палоне. У снежні 1941 года М. Сільніцкі стаў партызанам атрада Данілы Райцава. Вызначыўся ў баі з карнікамі 28 сакавіка 1942 года ў вёсцы Платы Курынскага сельсавета. Пасля шматгадзіннага бою прыкрываў адыход атрада. Агнём з кулямёта знішчыў дзесяткі гітлераўцаў. Акружаны ворагамі, загінуў у рукапашным баі.

Пахаваны ў вёсцы Курына. На магіле ўстаноўлены помнік.

15 мая 1942 года М. Ф. Сільніцкаму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Памяць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза тов. Сильницкому М. Ф.» от 15 мая 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 5 июня (№ 20 (179)). — С. 1.
  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў