wd wp Пошук:

Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі

Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі (3 студзеня 1912, вёска Балешын, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 31 сакавіка 1979) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Клімавіцкай сямігодкі пacтyпіў у Магілёўскі медыцынскі тэхнікум. У 1933 г. паспяхова закончыў два курсы Магілёўскага вячэрняга педінстытута. Па спецнабору паступіў у Сталінградскую школу лётчыкаў, якую закончыў у 1938 г. Служыў камандзірам эскадрыллі штурмавікоў, штурманам палка, дывізіі, камандзірам штурмавога авіяпалка. Удзельнічаў у Савецка-фінляндскай вайне, здзейсніў 54 паспяховыя вылеты. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

З 22 чэрвеня 1941 г. ваяваў на Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, 4-м Украінскім, 1-м, 2-м i 3-м Прыбалтыйскім франтах. У самых складаных становішчах выходзіў пераможцам. Зpaбіў 192 баявых вылеты, з ix дзесяць — ноччу i трынаццаць — у складаных кліматычных умовах. Знішчыў 5 нямецкіх самалётаў у паветры i 20 на зямлі. Баявыя заслугі адзначаны ордэнамі Леніна, Суворава i Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі. 1 лістапада 1943 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1956 г. звольніўся ў запас у званні палкоўніка. Жыў у Магілёве, працаваў намеснікам дырэктара млынкамбіната, начальнікам штаба грамадзянскай абароны прадпрыемства.

31 сакавіка 1979 г. М. Ф. Рабчэўскі памёр, пахаваны на Польскіх могілках. У 1979 годзе на яго магіле пастаўлена стэла[1].

Яго імем названа вуліца ў Клімавічах.

Зноскі

  1. 35. Магіла Рабчэўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Магілёве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава III ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Польскіх могілках (Магілёў)