wd wp Пошук:

Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэлехаў. Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў (18 кастрычніка 1926, Бахаравічы, Самахвалавіцкі раён, Менская акруга, БССР (цяпер — Пухавіцкі раён, Беларусь) — 31 мая 2015) — беларускі краязнаўца і педагог. Ганаровы грамадзянін горада Давыд-Гарадка (2001).

Біяграфія

Бацька Міхаіла, Уладзімір Шэлехаў, быў адным з арганізатараў мясцовага калгаса, старшынёй сельсавета, загінуў на фронце ў 1944 г. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў сем класаў сярэдняй школы ў Дудутках. З кастрычніка 1942 года — у савецкім партызанскім атрадзе імя Суворава 2-й Мінскай брыгады. 7 лістапада 1943 года быў узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» II ступені. У канцы 1943 года быў паранены і трапіў у палон, знаходзіўся ў лагерах ваеннапалонных у нацысцкай Германіі. У пачатку 1945 годзе ўдалося ўцячы, прабраўся на ўсход і уступіў у Чырвоную армію. Ваяваў у складзе стралковага палка зенітнай дывізіі 9-га стралковага корпуса 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронта. Удзельнічаў у фарсіраванні Одэра, у штурме Берліна. Быў паранены. Пасля Перамогі служыў у Германіі. Дэмабілізаваны ў красавіку 1947 года ў званні старшага сяржанта.

У 1951 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Працаваў у сельскіх школах Столінскага раёна. У 19621986 гадах дырэктар СШ № 2 Давыд-Гарадка.

Выбіраўся дэпутатам Давыд-Гарадоцкага гарадскога і Столінскага раённага Саветаў дэпутатаў.

У 2012 годзе лаўрэат «Русской премии» за зборнік арыентальных навэл «Колодец потопа».

Творчасць

Аўтар сотняў публікацый па гісторыі і краязнаўстве паўднёвых тэрыторый Беларусі і Палесся. У 2012 годзе выдадзена кніга «За веру и волю», у якой расказваецца аб рэлігійнай сітуацыі на Беларусі ў ХVIХVIII стагоддзях.

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дэпутаты Столінскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Давыд-Гарадка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бахаравічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта