wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Пыско

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Пыско (нар. 19 сакавіка 1993, Воля-Баранэцка, Львоўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Прыкарпацце» з Івана-Франкоўска.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ горада Самбара, дзе трэнерам быў яго бацька. Пазней вучыўся ў львоўскім «ВФК-Карпаты», адкуль у 2011 годзе быў запрошаны ў данецкі «Шахцёр». Гуляў у моладзевым складзе «Шахцёра», дзе быў адным з асноўных абаронцаў, двойчы з камандай атрымліваў перамогу ў моладзевым першынстве Украіны.

Улетку 2014 года на правах арэнды перайшоў у луганскую «Зару», у складзе якой 3 жніўня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Алімпіка» (0:1). Спачатку трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, але неўзабаве страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У пачатку 2015 года далучыўся да «Гаверла», дзе згуляў толькі ў трох матчах за дубліруючы склад. Улетку 2015 года стаў іграком марыупальскага «Ільічоўца», які перад гэтым пакінуў Прэм’ер-лігу. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у асноўным складзе марыупальцаў, але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, і ўзімку пакінуў каманду.

У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Гомель»[3]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным левым абаронцам, толькі ў маі і верасні не гуляў з-за траўм. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Гомель»[4] і неўзабаве падпісаў трохгадовы кантракт з клубам украінскай Першай лігі «Рух»[5].

У сакавіку 2019 года перайшоў у «Інгулец», аднак на полі з’яўляўся рэдка. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. Пазней накіраваўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Аднак, згуляў за клуб толькі ў адным матчы, пасля чаго заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Белшыну»[6].

У жніўні 2020 года перайшоў у валачыскі «Аграбізнес», дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2021 года далучыўся да краматорскага «Авангарда», гуляў там да канца сезона 2020/21. У жніўні 2021 года стаў іграком івана-франкоўскага «Прыкарпацця».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.

Зноскі

  1. выгрузка даных Freebase — Google.
  2. Mykhaylo Pysko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. “Гомель” подписал украинского защитника Пыско
  4. Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули “Гомель”
  5. Экс-защитник “Гомеля” подписал контракт с клубом второго украинского дивизиона
  6. Михаил Пыско покинул ряды ФК «Белшина»
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Прыкарпацце Івана-Франкоўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Краматорск
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны