У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мышко.
Міхаіл Мікалаевіч Мышко (7 лістапада 1914, в. Нурава, Верхнядзвінскі раён — 11 мая 1998) — беларускі савецкі гаспадарчы дзеяч. У 1973 годзе быў ганараваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы, аднак у 1978 годзе пазбаўлены ўзнагарод.
Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 года начальнік палітаддзела Навадруцкай МТС, з 1953 года дырэктар рыбгаса «Навінкі», з 1955 года старшыня калгаса імя Жданава Дунілавіцкага раёна, з 1960 года старшыня калгаса «Бальшавік» Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў. Быў узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 іншымі ордэнамі, медалямі.
Пасля яго выхаду на пенсію ў калгасе былі праведзены рэвізіі, якія выявілі парушэнні. У 1977 годзе быў асуджаны за крадзеж дзяржаўнай маёмасці і прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі. У 1978 годзе быў пазбаўлены звання Героя Сацыялістычнай Працы і іншых узнагарод. У 1979 годзе быў паміліваны і вызвалены.