wd wp Пошук:

Міхаіл Васільевіч Ляўковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляўковіч.

Міхаі́л Васі́льевіч Ляўко́віч (нар. 9 сакавіка 1950, Язна, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1976). Вучыўся ў вядомых беларускіх мастакоў-педагогаў Л. Анцімонава, А. Арлова, а таксама ў Маскве ў народнага мастака СССР К. Максімава. З 1976 года выкладае на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Член Беларускага саюза мастакоў (1995). Старшыня аб’яднання мастакоў-акварэлістаў «Віцебская акварэль» (1995—2011). Жыве ў Віцебску.

Творчасць

Сфера творчых інтарэсаў — акварэль і алейны жывапіс у жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта, тэматычнай кампазіцыі.

Сярод работ: маляўнічыя «На возеры Лосвіда» (1979), «Свята ў горадзе» (1990), «У Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры» (1994), «Адраджэнне» (1997), «Рагнедзе прысвячаецца» (2001), «Уладзімір Караткевіч. Праз вечнасць» (2001), серыі «Беларускае Прыдзвінне» (1984), «Афрыканскія сны» (2008); акварэлі «Гном» (2004), «Тодар Кляшторны. Па той бок дня» (2005), «Сцяна храма» (2007), «Начны матылёк» (2008), «Успамінаецца лета» (2009), «Перамога. Грунвальд» (2010) і інш.

Работы аўтара знаходзяцца ў музеі М. Шагала ў Віцебску, у Віцебскім мастацкім музеі, у Полацкай карціннай галерэі, у «Elkes-Galeri» і галерэі «Lust auf Kunst» у Германіі, а таксама ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, ЗША і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава