wd wp Пошук:

Міхаіл Васілевіч Афанасьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Афанасьеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Афанасьеў (нар. 4 лістапада 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за БАТЭ і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», пасля гуляў за «Кубань» і «Салют».

У лютым 2011 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У снежні 2012 года пакінуў «Дынама» ў статусе свабоднага агента, а ў лютым 2013 года стаў іграком «Гомеля»[3]. У «Гомелі» трывала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау». У сакавіку 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[4]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6].

Пачатак сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, вярнуўся на поле ў канцы мая. Пасля вяртання стаў асноўным правым паўабаронцам каманды, аднак па заканчэнні сезона кантракт з іграком было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Афанасьеў пакінуў Салігорск[7].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[8]. У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі флангавага абаронцы. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай»[9] і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У складзе жодзінскага клуба стаў асноўным правым паўабаронцам, у другой палове сезона 2016 забіў 5 галоў у чэмпіянаце Беларусі, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «аўтазаводцамі»[11]. У сезоне 2017 засаваўся іграком асновы, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[12].

У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[13]. Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19 у ліпені 2019 года і стаў трэніраацца з «Іслаччу», а неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе каманды, пазней стаў выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[15].

У студзені 2020 года зноў стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[16]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, пасля пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[17]. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі.

У пачатку 2022 года завяршыў кар’еру і перайшоў пасаду трэнера-адміністратара ў жодзінскім клубе[18][19].

Міжнародная кар’ера

Былы капітан моладзевай зборнай Беларусі. З’яўляецца рэкардсменам моладзевай зборнай па колькасці праведзеных матчаў і забітых галоў.

Дасягненні

Зноскі

  1. Mikhail Afanasjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikhail Afanasyev // FBref.com
  3. Футбол. Михаил Афанасьев подписал контракт с “Гомелем”
  4. Рудик, Афанасьев и Пархачев приняли казахстанское гражданство
  5. Афанасьев и Пласконный покинули «Атырау»
  6. Михаил Афанасьев подписал контракт с “Шахтером”
  7. Футбол. Афанасьев, Чович и Мартынюк покинули солигорский “Шахтер”
  8. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с “Белшиной”
  9. Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули “Белшину”
  10. Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ»
  11. Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с “Торпедо-БелАЗ”. football.by
  12. Девять футболистов покинули “Торпедо-БелАЗ”
  13. Афанасьев стал одноклубником Рекиша в “Факеле”
  14. Источник: Афанасьев подписал контракт с “Ислочью”
  15. Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули “Ислочь”
  16. Афанасьев вернулся в “Торпедо-БелАЗ”
  17. Михаил Афанасьев продлил контракт с Торпедо-БелАЗ
  18. Коломыц и Афанасьев вошли в тренерский штаб Молоша в “Торпедо-БелАЗ”
  19. Футбол. Михаил Афанасьев завершил игровую карьеру
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Кубань Краснадар
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Салют Белгарад
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Атырау
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Факел Варонеж
Катэгорыя·Ігракі ФК Амкар Перм
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы