wd wp Пошук:

Міхаіл Борык

Міхаіл Борык (27 снежня 1892 — 1956) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Свілы Лідскага павета Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Міхаіл і Юзэфа (з дому Гедройцаў) Борыкі.

Вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Маскоўскай навучальнай акругі (сакавік 1909). З 1911 года — у Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Удзельнік культурна—асветнага гуртка беларускіх клерыкаў.

Пасвячоны ў святары ў 1915 годзе. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя. Прымаў удзел у 1-м з’ездзе беларускіх каталіцкіх святароў у Менску (24—25 мая 1917 года). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця беларусаў-католікаў. У 1918—1924 гадах — адміністратар у парафіі Дзеркаўшчына Надвілейскага дэканата. Пазней служыў у мясцовасці Бальбінава Міёрскага дэканата (з 1925). У канцы 1920-х гадоў працаваў пробашчам у парафіі Баброўшчына Віленскай архідыяцэзіі (1927—1932). Пашыраў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасці каталіцкіх святароў. Пазней выконваў святарскія абавязкі ў Смаргоні і мясцовасці Нястанішкі (1933—1938).

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 6 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі