wd wp Пошук:

Міхаіл Іосіфавіч Эрдман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрдман. Міхаіл Іосіфавіч Э́рдман (нар. 1886, в. Усушак, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — ?) — беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Міхаіл Іосіфавіч Эрдман нарадзіўся ў 1886 годзе ў в. Усушак Быхаўскага павета Магілёўскай губерні[1]. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Эрдманаў герба «Гербут» нямецкага паходжання.

Браў удзел у ваенных дзеяннях у час Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе, пасля ранення на фронце, быў шпіталяваны, вярнуўся дадому, дзе ўступіў у шэрагі краснагвардзійскага атрада ў Чавусах[1].

У 1918 годзе прыняты ў партыю і ў маі 1919 года па першай партыйнай мабілізацыі зноў сышоў на фронт, дзе ўдзельнічаў у наступе на Варшаву і, у сувязі з раненнем, быў адпушчаны дадому. Пасля выздараўлення павятовы ваенкамат, праз павятовы камітэт партыі, накіраваў яго на працу ў міліцыю[1].

Прымаў непасрэдны ўдзел у барацьбе з бандытызмам, узначальваючы атрады ў гг. Быхаве, Рэчыцы. У 19221923 гадах начальнік Чавускай павятовай міліцыі[2]. У 1923 годзе працягваў барацьбу з бандытызмам, узначальваючы Клімавіцкую міліцыю[1]. Узначальваў аперацыю па ліквідацыі банды з 18 чалавек на чале з дэзерцірам Клыпчанкам, якая забівала актывістаў Савецкай улады, рабавала, тэрарызавала мясцовых жыхароў[3].

У 1924 годзе М. І. Эрдман з’яўляўся начальнікам Слуцкай акруговай міліцыі. Праз стан здароўя, падарванага двума раненнямі ў час ваенных дзеянняў, у 1925 годзе прыняў рашэнне аб сыходзе з міліцыі[1].

У далейшым ён займаўся навуковай дзейнасцю, працаваў на выкладчыцкіх і кіруючых пасадах у розных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах СССР[1]. Да 1933 года ўзначальваў Магілёўскі інстытут свінагадоўлі, у 19331936 гадах — Віцебскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут[4], Клімавіцкі пчалярскі тэхнікум[5].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалямі «За абарону Масквы», «За перамогу над Японіяй» і іншымі[1].

Сям’я

У шлюбе з Рунцавай, ад якой меў дачку Юлію і сына Эміра.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 История Слуцкого РОВД Архівавана 2 лістапада 2018.
  2. 31 января — 100 лет со Дня образования Чаусской милиции!(недаступная спасылка)
  3. Поздравляем Климовичскую милицию со 100-летним юбилеем со Дня образования! Архівавана 22 снежня 2018.
  4. История учреждения образования «Витебская ордена „Знак Почета“ государственная академия ветеринарной медицины»
  5. Клімавіцкаму аграрнаму каледжу — 80!
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усушку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Рэктары Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР