wd wp Пошук:

Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж

Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж — каледж у г.Клімавічы, створаны 5 мая 1932 г. пастановай № 344 Народнага Камісарыята Земляробства БССР на базе ФЗВ як пчалаводны тэхнікум.

Створаны

Першы выпуск спецыялістаў сельскай гаспадаркі адбыўся ў 1933 г. 47 чалавек атрымалі дыпломы тэхнікаў-пчалаводаў. У 1935 г. у заатэхнічным тэхнікуме (так ён стаў называцца з гэтага года) на двух аддзяленнях — пчалаводным і заатэхнічным, вучылася ўжо 120 чалавек.

У 1944 г. створана ветэрынарнае аддзяленне. Праведзены першы пасляваенны набор — 165 навучэнцаў на тры аддзяленні — пчалаводнае, заатэхнічнае і ветэрынарнае. А праз год, ужо ў снежні 1945 г., адбыўся першы выпуск спецыялістаў.

У 1979 г. створана завочнае заатэхнічнае аддзяленне.

З 1944 г. тэхнікум меў статус ветзаатэхнікума, зааветтэхнікума, з 1970 г. — саўгаса-тэхнікума, з 1997 г. — сельскагаспадарчага тэхнікума, з 2002 г. — Установа адукацыі «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж».

Аддзяленні

Дырэктары

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1932 год у Беларусі
Катэгорыя·Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж
Катэгорыя·Каледжы Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Клімавічы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Магілёўскай вобласці