wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Гальшанскі

Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (? — 1433), прадстаўнік роду Гальшанскіх[1].

Біяграфія

Належаў да знакамітага літоўскага княжага роду Гальшанскіх герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана Гальшанскага ад шлюбу з Агрыпінаю (1350/2-?), дачкою Святаслава Іванавіча Смаленскага, вялікага князя смаленскага. Сястра Агрыпіны Ганна была жонкай Вітаўта[2]. Меў братоў Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і сястру Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага(руск.) бел.).

У 1422 годзе князь Міхаіл Іванавіч Гальшанскі згадваецца ў званні князя-намесніка кіеўскага.

Разам са сваім братам Сямёнам Лютым быў актыўным удзельнікам міжусобнай барацьбы паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне. Спачатку Міхаіл Гальшанскі ваяваў на баку Свідрыгайлы і на чале яго войска ў чэрвені 1433 разграміў войскі Жыгімонта, якімі камандаваў Пётр Мантыгірдавіч, каля Маладзечна[1][3].

Але ў хуткім часе князі Сямён і Міхаіл Гальшанскія перайшлі на бок Жыгімонта. Верагодна, у жніўні 1433 у Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю.

Яго, як і брата Сямёна, патапілі ў Заходняй Дзвіне паблізу Віцебска.

Пячатка Міхаіла Іванавіча з выяваю збройнага кентаўра захавалася пры дакументах Мельнскай дамовы.

Mixаіл Альшанскі/Альшаніцкі ў дакументах 1439-48 гг

У 1439-48 гадах у крыніцах згадваецца знаходжанне ў Чырвонай Русі Міхаіла Альшанскага альбо Альшаніцкага. Польская даследчыца Г. Малахоўская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму (адмаўляючы, такім чынам, гібель Гальшанскага у 1433 г.).[4] Ю. Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які ў такім разе тытулуецца ў гэтых выпадках па Альшаніцы (Міхаіл Альшаніцкі выступае з патронімам «Канстанцінавіч» на адным дакуменце Свідрыгайлы).[5]

Гэты Міхаіл быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падаравала яму сёлы Заланіў(укр.) бел., Дычкы(укр.) бел., Підкамінь(укр.) бел. у Галіцкай зямлі[6]. У 1439 годзе згаданы, як Альшанскі і Быбельскі(руск.) бел., таму можна выказаць здагадку, што яго жонка — дачка Ходкі Быбельскага(укр.) бел.[4].

Радавод

«Гіпацэнтаўр» — герб Гальшанскіх
«Гіпацэнтаўр» — герб Гальшанскіх
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Васіліса
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гольша
 
 
 
 
 
 
 
 
Андрэй
кн. вязынскі
 
 
каралева польская Соф’я
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
Януш
кн. дубровіцкі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
Іван
 
 
Васіліса
 
 
Фёдар
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Альгімонт?
 
Міндоўг
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Даніл
 
 
 
 
 
 
 
Януш
 
 
Уладзімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандр?
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
 
Анастасія
 
 
 
 
 
 
 
Альгімонт
 
Іван
 
 
Сямён
Люты
 
 
Глеб?
 
 
 
 
 
 
 
біскуп Павел
 
 
Багдана
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый
 
 
Аляксандр
 
 
Ганна
 
 
Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандр
 
 
 
 
 
 
 
Васіль
 
 
Ядвіга
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ульяна
 
 
Ганна
 
 
Аляксандра
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Міхаіл
 
 
 
 
 
 
 
прылічаная да святых Юліянія
 
 
Барбара
 
 
Соф'я
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Андрэй
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
Ганна
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Барыс?
 
 
 
 
 
 
 
Сямён
 
Таццяна
 
 
Фядора
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
вял. кн. літоўская Юліянія
 
 
Сямён
кн. трабскі
 
NN дачка
 
 
 
 
 
 
Алена
 
 
 
 

Зноскі

  1. 1 2 Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
  2. Князья Гольшанские (Ольшанские) (нявызн.). Генеалогия русской знати. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 4 студзеня 2010.
  3. Krupska Anna. Montygierdowicz Piotr (Petrassius, Pietrasz, Petrasy), (zm. po r. 1456) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1976. — Tom XXI/4, zeszyt 91. — S. 675. (польск.)
  4. 1 2 Małaczyńska Gertruda. Holszański Michał h. Hippocentaurus (zm. 1448)… — S. 589.
  5. Wolff, Kniaziowie…, ss. 14-15.
  6. Akta grodzkie i ziemskie… — T. 12. — S. 81. — № 807. (лац.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Князі кіеўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1448 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1433 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гальшанскія