wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Гальшанскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Павел Аляксандравіч Гальшанскі (каля 14901555) — прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Аляксандра Гальшанскага і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду.

Біяграфія

Біскуп Павел Гальшанскі забараняе вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту зайсці ў кальвінскі збор у Вільні. Януар Сухадольскі, 1848

У 1504 годзе вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе выявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Прэлат-архідыякан касцёла св. Станіслава ў Вільні. З 1507 года[2] — біскуп луцкі. У 1512 годзе прысутнічаў на Пятым Латэранскім саборы[2]. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. З 1536 года — біскуп віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну вялікую частку родавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.

Надмагілле Паўла Гальшанскага. Фотаздымак пачатку XX стагоддзя

Пахаваны ў віленскім Кафедральным саборы. Надмагілле створана ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 года[3][4].

Партрэт

У Літоўскім мастацкім музеі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыццёвай выявай Паўла Гальшанскага[5]. У 2001 годзе быў прыведзены шэраг аргументаў на карысць таго, што партрэт мае насамрэч пазнейшае паходжанне, а намаляваны на ім жамойцкі біскуп XVII стагоддзя Казімір Пац[6].

Зноскі

  1. Paweł Holszański // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103
  3. Матушакайте, М., Скульптурные надгробия Литвы XVI—XVII вв. : автореферат … кандидата искусствоведения / М. Матушакайте ; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. Вильнюс : [Институт истории], 1970, с. 12-13
  4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.. стар. 227
  5. http://www.ldm.lt/Naujausiosparodos/Krikscionybes_vadovas2.en.htm Архівавана 14 студзеня 2006.
  6. Kristina Sabaliauskaitė. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution. Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences, Vol. XIX, 2001. (Кароткі змест па-англійску Архівавана 11 чэрвеня 2008.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Гальшанскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Біскупы луцкія
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1490 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1555 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1485 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
Катэгорыя·Гальшанскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе