Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (? — 1433), прадстаўнік роду Гальшанскіх[1].
Належаў да знакамітага літоўскага княжага роду Гальшанскіх герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана Гальшанскага ад шлюбу з Агрыпінаю (1350/2-?), дачкою Святаслава Іванавіча Смаленскага, вялікага князя смаленскага. Сястра Агрыпіны Ганна была жонкай Вітаўта[2]. Меў братоў Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і сястру Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага(руск.) бел.).
У 1422 годзе князь Міхаіл Іванавіч Гальшанскі згадваецца ў званні князя-намесніка кіеўскага.
Разам са сваім братам Сямёнам Лютым быў актыўным удзельнікам міжусобнай барацьбы паміж Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне. Спачатку Міхаіл Гальшанскі ваяваў на баку Свідрыгайлы і на чале яго войска ў чэрвені 1433 разграміў войскі Жыгімонта, якімі камандаваў Пётр Мантыгірдавіч, каля Маладзечна[1][3].
Але ў хуткім часе князі Сямён і Міхаіл Гальшанскія перайшлі на бок Жыгімонта. Верагодна, у жніўні 1433 у Барысаве Міхаіл трапіў у палон да Свідрыгайлы і быў пакараны смерцю.
Яго, як і брата Сямёна, патапілі ў Заходняй Дзвіне паблізу Віцебска.
Пячатка Міхаіла Іванавіча з выяваю збройнага кентаўра захавалася пры дакументах Мельнскай дамовы.
У 1439-48 гадах у крыніцах згадваецца знаходжанне ў Чырвонай Русі Міхаіла Альшанскага альбо Альшаніцкага. Польская даследчыца Г. Малахоўская лічыць яго тоесным Міхаілу Гальшанскаму (адмаўляючы, такім чынам, гібель Гальшанскага у 1433 г.).[4] Ю. Вольф лічыць яго тоесным Міхаілу Канстанцінавічу Пінскаму, які ў такім разе тытулуецца ў гэтых выпадках па Альшаніцы (Міхаіл Альшаніцкі выступае з патронімам «Канстанцінавіч» на адным дакуменце Свідрыгайлы).[5]
Гэты Міхаіл быў жанаты з Марыяй, якая, магчыма, паходзіла з Чырвонай Русі. У 1440 годзе жонка падаравала яму сёлы Заланіў(укр.) бел., Дычкы(укр.) бел., Підкамінь(укр.) бел. у Галіцкай зямлі[6]. У 1439 годзе згаданы, як Альшанскі і Быбельскі(руск.) бел., таму можна выказаць здагадку, што яго жонка — дачка Ходкі Быбельскага(укр.) бел.[4].
Васіліса | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гольша | Андрэй кн. вязынскі | ![]() | Юрый | Януш кн. дубровіцкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | Іван | Васіліса | Фёдар | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт? | Міндоўг | Даніл | Януш | Уладзімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр? | Юрый | Анастасія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт | Іван | Сямён Люты | Глеб? | ![]() | Багдана | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Аляксандр | Ганна | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | Васіль | Ядвіга | Андрэй | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ульяна | Ганна | Аляксандра | Марыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | Барбара | Соф'я | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Юрый | Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барыс? | Сямён | Таццяна | Фядора | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | Сямён кн. трабскі | NN дачка | Алена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||