wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Быкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкоўскі.

Міхаіл Іванавіч Быкоўскі (19191944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага батальёна 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, капітан, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 красавіка 1919 года ў вёсцы Манькава-Калітвеннае Чарткоўскага раёна Растоўскай вобласці ў сям’і служачага. Рускі.

Скончыў Растоўскі аўтадарожны тэхнікум[1].

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 годзе скончыў 1-е Арджанікідзэўскае ваеннае пяхотнае вучылішча[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Кандыдат у члены ВКП(б).

1 кастрычніка 1943 года пад шквальным агнём праціўніка даручаны капітану Быкоўскаму батальён адным з першых пераправіўся на правы дняпроўскі бераг, выбіў ворага з займаных пазіцый, замацаваўся на плацдарме і за трое сутак адбіў пяць контратак гітлераўцаў, забяспечыўшы пераправу іншых падраздзяленняў 467-га стралковага палка.

Загінуў смерцю храбрых у баі 27 студзеня 1944 года ў раёне горада Калінкавічы Гомельскай вобласці, вызваленым ад гітлераўскіх акупантаў 14 студзеня 1944 года.

Пахаваны ў брацкай магіле ў Калінкавічах.

Памяць

Узнагароды

Зноскі

  1. Живая связь поколений дорожников
  2. Выпускники - Герои Советского Союза

Спасылкі

Міхаіл Іванавіч Быкоўскі на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінкавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Капітаны СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза