wd wp Пошук:

Міхась Якаўлевіч Адзярыха

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адзярыха. Міхась Якаўлевіч (Якубавіч) Адзярыха (ліпень 1904, в. Белічы, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 5 студзеня 1938, Віцебск, турма НКУС) — краязнавец, педагог, брат Цімафея Адзярыхі.

Біяграфія

З 1922 вучыўся ў БДУ, скончыў педагагічны факультэт БДУ. Даследаваў руіны замка ў Койданаве. Удзельнічаў у краязнаўчым руху. Падчас арышту сакратар часопісу «Асвета». Арыштаваны 6.3.1927 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 77, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 23.9.1927 як «член антысавецкага гуртка» да 3 гадоў ссылкі. Жыў у Вятцы, Тыфлісе (Тбілісі). Зноў арыштаваны 18.11.1937 у Віцебску, дзе працаваў выкладчыкам у школе для дарослых пры фабрыцы імя Кагановіча. 14.12.1937 асуджаны асобай нарадай пры НКУС СССР як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны 5.1.1938 у віцебскай турме НКУС. Па першай справе рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.12.1957, па другой — пpакуpатуpай Беларусі 22.5.1992. Справы Міхася Адзярыхі № 33688-с (з фотаздымкам) і № 6942-п захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі і ў архіве УКДБ Віцебскай вобласці.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску