wd wp Пошук:

Міхал Ян Борх

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Борх. Міхал Ян Борх (польск.: Michał Jan Borch; 31 ліпеня 1751 або 20 чэрвеня 1753, Варкляны — 28 або 29 снежня 1810) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, геолаг, мінералог, пісьменнік, генерал-лейтэнант.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Яна Енджэя Юзафа.

Скончыў піярскі Калегіум нобіліум у Варшаве. 3 1762 года ў войску, у 1771 годзе капітан пешай гвардыі ВКЛ, быў паранены пры спробе барскіх канфедэратаў выкрасці караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з 1776 года палкоўнік гусарскай харугвы, генерал-лейтэнант кароннага войска, вялікі абозны літоўскі ў 1781—1787 гадах, ваявода белзскі ў 1787—1791 гадах, стараста люцынскі. Рыцар і бальі Мальтыйскага ордэна, у 1783 годзе атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Навуковая дзейнасць і творчасць

Палац у Варклянах

Быў аматарам мастацтваў і літаратуры, займаўся прыродазнаўчымі навукамі, выдаў працы па геалогіі, мінералогіі, батаніцы. У 1776—1777 гадах зрабіў навуковае падарожжа на Сіцылію і Мальту. У сваім маёнтку ў Варклянах пабудаваў палац і парк, упрыгожаны бюстамі гістарычных дзеячаў Рэчы Паспалітай, які апісаў у кнізе «Сентыментальны парк маёнтка Варкляны графа Борха на Белай Русі» («Jardin sentimental du château de Warkland dans le Comté de Borch en Russie Blanche», Варшава, 1795). Сабраў у Варклянах вялікія прыродазнаўчыя калекцыі і бібліятэку. Аўтар паэм на французскай мове, у т.л. «Станіславіяда, шчаслівае выратаванне Станіслава II, караля Польшчы» («La Stanislaide ou l’Heureuse delivrance de Stanislas II roi de Pologne», Варшава, 1791), біяграфіі свайго цесця «Гісторыя жыцця Георга Броўна, графа Свяшчэннай Імперыі, генерал-губернатара Лівоніі і Эстоніі» («Histoire de la vie de George de Browne, comte de Saint-Empire, gouverneur generał de Livonie d’Esthonie», Рыга, 1794).

Сям’я

Элеанора Юр’еўна Борх

Жонка (з 1783) — графіня Элеанора Юр’еўна Броўн (1766—1844), дачка рыжскага генерал-губернатара графа Ю. Броўна[4], у шлюбе з якой Борх меў траіх сыноў і чатырох дочак[5]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  2. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  3. 1 2 3 4 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. Михаил Иванович Борх Архівавана 13 лютага 2018..
  5. Петр Долгоруков (князь). Российская родословная книга, Том 3 (нявызн.). Праверана 4 кастрычніка 2014.
  6. Фаворитка царя (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 4 кастрычніка 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Борхі
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага піярскага Collegium Nobilium
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Борхі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1751 годзе
Катэгорыя·Мальтыйскія рыцары
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Памерлі ў Латвіі
Катэгорыя·Старосты люцынскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1810 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Абозныя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Ваяводы белзскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы