wd wp Пошук:

Міхал Цяцерскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цяцерскі.

Міхал Цяцерскі (? — 12 верасня 1797) — беларускі і польскі драматург і педагог, манах-дамініканін.

Біяграфія

Паходжанне Міхала Цяцерскага дакладна невядомае. Некаторыя даследчыкі лічаць яго братам віленскага дамініканскага прыёра Фаўстына Цяцерскага і, у такім разе, сынам Яна Цяцерскага з Варміі, але яўных звестак у метрыках аб гэтым няма.[1]

Міхал Цяцерскі ўступіў у дамініканскі ордэн у 1773, а ў 1779 быў пасвечаны на ксяндза.[2] Выкладаў рыторыку ў Забельскім дамініканскім калегіуме (цяпер Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць), дзе разам з Каятанам Марашэўскім і Ігнацыям Юрэвічам пісаў п’есы для пастаноўкі навучэнцамі. З 1788 быў некаторы час прэфектам забельскай школы.[2]

Перарабіў камедыю Мальера «Лекар паняволі» («Доктар па прымусу», 1787 г.); увёў туды вобразы з якімі нагадваюць традыцыйныя беларускія інтэрмедыі, мальераўскі сюжэт напоўніў беларускім мясцовым каларытам. Трагедыі «Сапар» (1788 г.), «Фемістокл» (1790 г., абедзве на польскай мове) напісаны на сюжэты з антычнай гісторыі ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму. Камедыі «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» і «Камедыя» (абедзве 1790—91 г., на польскай мове) выкрываюць маральныя заганы беларускага феадальнага грамадства. Аўтар лібрэта оперы «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (1789 г.) і, як лічаць, арацыі «Пчолы» (1790 г., абедзве на польскай мове), якія ставіліся ў тэатры, падручніка па рыторыцы (на лацінскай мове, рукапіс у бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта).

Творы

Зноскі

  1. «Byłbym najniespokojniejszym, gdybym ufności nie pokładał w nieprzebranej Najwyższej Opatrzności» — rekonstrukcja biografii Faustyna Ciecierskiego, s. 520 // Dominikanie na ziemiach polskich w XVIII i XIX wieku. Zbiór studiów, red. M. Miławicki, A. Markiewicz, Kraków 2009, s. 519—562.
  2. 1 2 А. Ф. Брыль. Звесткі пра Каятана Марашэўскага, Міхала Цяцерскага і Ігнацыя Юрэвіча ў дакументах Дамініканскага ордэна // Роднае Слова, 4/2018. С. 3-4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1797 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Забельскага дамініканскага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Драматургі Беларусі