wd wp Пошук:

Міхал Ромер

Не блытаць з Міхал Піус Ромер. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ромер. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Miхал Ромер (польск.: Michał Józef Römer, 14 верасня 177814 студзеня 1853) — грамадска-палітычны дзеяч Расійскай імперыі, масон.

Біяграфія

Жонка Рахеля дэ Раес

З шляхецкага роду Ромераў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 18031813 прэзідэнт 2-га дэпартамента Віленскага галоўнага суда, у 18081818 адзін з трох камісараў Віленскай адукацыйнае судовай камісіі. У вайну 1812 распараджэннем Напалеона I прызначаны прэзідэнтам г. Вільня, але ў верасні 1812 пакінуў пасаду з прычыны канфлікту з французскімі ўладамі, якія збіраліся зачыніць Віленскі ўніверсітэт. У 18141817 маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 — Biленскае губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў i кіраўнікоў масонства ў Літве і на Беларусі, майстар Вялікай правінцыйнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасцю астатніx беларускіх ложаў. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыятычнай арганізацыі В. Лукасінкага «Нацыянальнае масонства», сябар Патрыятычнага таварыства, паплечнік Т.Зана. У маі 1826 арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга да 1830. У 18301832 у ссылцы ў г. Варонеж. Пасля вяртання на радзіму адышоў ад грамадскай дзейнасці.

Пахаваны разам з жонкай Рахеляй дэ Раес у сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках. У сярэдзіне XIX стагоддзя скульптар Казімір Ельскі (1782—1867) стварыў для іх класіцыстычныя надмагіллі, упрыгожаныя скульптурнымі выявамі памерлых і алегарычнымі кампазіцыямі[1].

Зноскі

  1. RÖMERIŲ KOPLYČIA

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Дасканалая еднасць»
Катэгорыя·Памерлі ў 1853 годзе
Катэгорыя·Губернскія маршалкі віленскія
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі троцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1778 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Ромеры
Катэгорыя·Масонства
Катэгорыя·Шубраўцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тракаі