wd wp Пошук:

Міхал Булгарын

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булгарын. Міхал Булгарын — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Булгарынаў герба «Булат». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа, сына Тамаша Булгарына і Ганны з Ельскіх. Меў брата Яна[1].

Пісар земскі ваўкавыскі ў 1766—1783 гадах, дэпутат на Галоўны Трыбунал ВКЛ у Вільні ў 1766 г., камісар да камісіі скарбовай ВКЛ у 1777 г., паўторна дэпутат на Трыбунал у 1779 г., пасол на сойм 1773—1775 г. і з яго — дэпутат на перамовах з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй па першым падзеле Рэчы Паспалітай, а таксама распарадчык фундушаў скасаванага Ордэна езуітаў, атрымаў Ялоўскае староства (1775 г.)[1].

Сябра Пастаяннай Рады пры каралі польскім і вялікім князі літоўскім Станіславе Аўгусце Панятоўскім у 1775 г., яго гарачы прыхільнік, ваўкавыскі пасол на Чатырохгадовы сойм у 1788 г[1].

Сям’я

3 жонкай Казімірай Ельскай меў сыноў[1]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Аляксей Шаланда. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ВКЛ у XVI-XVIII ст.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Пісары земскія ваўкавыскія
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Род Булгарынаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы