wd wp Пошук:

Міхалёва 2

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міхалёва. Міхалёва 2[1] (трансліт.: Michaliova 2, руск.: Михалёво 2) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бортнікаўскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Бабруйска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цялуша на лініі Бабруйск — Жлобін, 88 км на паўднёвы захад ад Магілёва, пры аўтамабільнай дарозе Бабруйск-Рагачоў. На захад ад аграгарадка працякае рака Ала, левы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Ландшафт мясцовасці хвалісты з шыракаліста-яловымі і хваёвымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Алаўскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн.

Гісторыя

У 1923 годзе для будучай вёскі выдзелены вялікі ўчастак былой памешчыцкай зямлі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бальшавік». 19 вяскоўцаў загінулі ў час Вялікай Айчынай вайны. У 1986 годзе 58 гаспадарак, у складзе калгаса «імя Дзяржынскага».

Гарадзішча

Мясцовая назва Гарадок. На паўднёвай ускраіне вёскі, на левым беразе ракі Ала. Пляцоўка памерам 80×55 метраў з боку поля ўмацавана валам вышынёй 0,6 м і ровам глыбінёй каля 3 м, шырынёй каля 9 м, мае моцны нахіл на поўдзень. Гарадзішча адкрыў у 1964 годзе Л. Д. Побаль, абследаваў у 1978 годзе П. Ф. Лысенка. Знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. Адносіцца да ранняга жалезнага веку і сярэднявечча, датуецца 1-м тысячагоддзем да нашай эры — пачаткам 2-га тысячагоддзя нашай эры. Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі.

Дынаміка развіцця

Паказчык 1926 1959 1970 1986 1997 2007 2014
колькасць двароў, адзінак 32 няма

звестак

няма

звестак

58 51 40 29
колькасць насельніцтва, жыхароў 146 200 175 140 87 69 51

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Бортнікаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Бабруйскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных