wd wp Пошук:

Мірка Іваніч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мірка Іваніч (сербск.: Мирко Иванић, нар. 13 верасня 1993, Бачкі-Ярак, Сербія) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, паўабаронца бялградскай «Црвены Звезды» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера

Мірка з’яўляецца выхаванцам «Вайводзіны» з Нові-Сада. У 2012 годзе быў аддадзены ў арэнду тэрмінам на адзін год у «Пролетар», які выступаў у Першай лізе Сербіі. Дэбютны матч правёў 22 верасня 2012 года супраць «Младасці», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 10 лістапада адзначыўся першым забітым голам у гульні з клубам «Чукарычкі». Усяго ў сезоне 2012/13 паўабаронца прыняў удзел у 24 гульнях і забіў 5 мячоў. Улетку 2013 года, вярнуўшыся ў «Вайводзіну», Мірка дэбютаваў у еўракубках, з’явіўшыся на полі ў канцы сустрэчы кваліфікацыі Лігі Еўропы з венгерскім клубам «Гонвед». Неўзабаве Іваніч ізноў быў арандаваны «Пролетарам».

У канцы восені 2013 года ў сувязі з рашэннем кіраўніцтва «Вайводзіны» аб амаладжэнні складу Іваніч быў адкліканы з арэнды. 22 сакавіка 2014 года правёў дэбютную гульню за клуб з Нові-Сада. 3 мая 2014 года ў гульні з «Яварам» адзначыўся забітым мячом, які стаў для Міркі першым у Суперлізе Сербіі.

Іваніч стаў уладальнікам Кубка Сербіі 2013/2014, прыняўшы ўдзел у фінальным матчы з «Ягодзінай», у якім паўабаронца запісаў на свой рахунак галявую перадачу.

2 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе серба ў беларускі БАТЭ[2]. У складзе барысаўскага клуба замацаваўся ў аснове на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У сезоне 2017 канчаткова асвоіўся ў складзе барысаўчан, у жніўні 2017 года ў двух матчах плэй-оф Лігі Еўропы забіў 3 галы ў браму «Александрыі», чым дапамог БАТЭ выйсці ў групавы этап, дзе 28 верасня паразіў браму лонданскага «Арсенала» (выніковы лік 2:4).

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. У сезоне 2018 стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 14 галамі ва ўсіх турнірах.

У лютым 2019 года за 1,3 млн еўра перайшоў у бялградскую «Црвену Звезду»[4].

Міжнародная кар’ера

30 сакавіка 2015 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Сербіі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матчу з Італіяй (1:0). Улетку таго ж года ў складзе зборнай паехаў на моладзевы чэмпіянат Еўропы ў Чэхію, але так і не з’явіўся на полі.

У сакавіку 2017 года быў запрошаны ў нацыянальную зборную Чарнагорыі, у складзе якой дэбютаваў 26 сакавіка 2017 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Польшчы (1:2)[5].

Дасягненні

Зноскі

  1. Mirko Ivanic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. БАТЭ объявил о подписании контракта с Мирко Иваничем
  3. Мирко Иванич продлил контракт с БАТЭ
  4. БАТЭ объявил о переходе Иванича в “Црвену Звезду”
  5. Мирко Иванич дебютировал в сборной Черногории

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваяводзіне
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вайводзіна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Чарнагорыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Црвена Звезда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу