wd wp Пошук:

Мінскі інавацыйны ўніверсітэт

Мінскі інавацыйны ўніверсітэт (да 2001 года — недзяржаўны інстытут кіравання) быў створаны ў 1991 годзе. Яго заснавальнік — доктар эканамічных навук, прафесар Мікалай Васілевіч Суша. Ён жа з’яўляецца нязменным рэктарам інстытута. Раней меў назву — Мінскі інстытут кіравання[1].

Спецыяльнасці

На сённяшні дзень навучанне ва ўніверсітэце праводзіцца па наступных спецыяльнасцях[2]:

І ступень

Магістратура

Аспірантура

Дактарантура

Усё навучанне на платнай аснове.

Вядомыя выкладчыкі

Цікавыя факты

Праблемы з акрэдытацыяй ў 2019—2020 гадах

У 2019 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у выніку шэрагу праверак пазбавіла МІУ акрэдытацыі па 8 спецыяльнасцях, пры гэтым студэнтам гэтых спецыяльнасцей прапанавалі давучыцца ў іншых ВНУ[10]. У адказ ВНУ падала скаргу ў пракуратуру, якая была адхілена, а студэнты правялі акцыю пратэста 11 лістапада 2019 года ў адным з будынкаў МІУ на вул. Лазо[11][12]. Рэктар універсітэта М. Суша даў некалькі інтэрв’ю, у якіх ён абвінаваціў міністра адукацыі І. В. Карпенку ў жаданні знішчыць прыватную вышэйшую адукацыю[13][14]. На гэта Мінадукацыі абвінаваціла кіраўніцтва ВНУ ў падбухторванні студэнтаў да пратэсту, прафанацыі праблемы і спробе ўхіліцца ад яе рашэння і прапанавала МІУ або адмовіцца ад гэтых спецыяльнасцей, або ліквідаваць парушэнні і прайсці паўторную акрэдытацыю[15]. Былы прарэктар МІУ і экс-міністр унутраных спраў Ю. Л. Сівакоў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» пазітыўна выказаўся пра якасць навучання ў МІУ і агучыў гіпотэзу магчымага пазбаўлення ўніверсітэта акрэдытацыі: «Мне здаецца, што Мікалай Васільевіч [Суша] некалькі разоў выступаў адносна аптымізацыі працэсу кіравання ўстановамі адукацыі, за роўныя ўмовы і для прыватных устаноў адукацыі, і для дзяржаўных. Каб не было ніякай дыскрэдытацыі. І гэтымі сваімі словамі і дзеяннямі ён стаў крыніцай раздражнення. Мог мець месца і гэты фактар[16].» 12 лістапада 2019 года начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч сустракаўся з актывам студэнтаў МІУ, дзе зноў агучыў пазіцыю Міністэрства: ВНУ можа альбо адмовіцца ад акрэдытацыі па азначаных спецыяльнасцях, альбо выправіць памылкі і прайсці новую акрэдытацыю, а студэнтам дадуць магчымасць давучыцца ў іншых ВНУ ў любым выпадку[17]. 15 лістапада 2019 года рэктара МІУ выклікалі ў пракуратуру, дзе заявілі, што прынялі да разгляду дакументы па акрэдытацыі гэтай ВНУ і вынеслі яму папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, маючы на ўвазе пікет студэнтаў 11 лістапада[18].

13—18 сакавіка 2020 года МІУ зноў беспаспяхова спрабаваў прайсці акрэдытацыю, і тады большасць студэнтаў азначаных спецыяльнасцей накіравалі на атэстацыю ў Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і БІП - Інстытут правазнаўства[19][20][21].

1 ліпеня 2020 г. на агульным сходзе студэнтаў спецыяльнасці “праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”, навучэнцам гэтай спецыяльнасці рэктар МІУ параіў перавесціся ў БДТУ, з якім МІУ заключыў спецыяльнае пагадненне, а тым, хто застанецца падымуць аплату за навучанне. Пры гэтым, тым, хто вырашыць перавесціся, трэба будзе даплаціць больш за 1000 руб. і здаць да 17 экзаменаў акадэмічнай розніцы[22].

Зноскі

  1. Агульная інфармацыя//Сайт універсітэта
  2. Спецыяльнасці//Сайт універсітэта
  3. Рейтинг студентов по успеваемости // Сайт МІУ
  4. Виктор ПОНОМАРЕВ Чего не дано — того в аптеке не купишь // СБ-Беларусь сегодня
  5. Получить дипломы менеджеров, экономистов и психологов первыми в стране смогли в гомельской женской колонии, опыт уже перенимают и другие ИК. // Sputnik.y
  6. Диплом в клетку, или как закончить «вышку», не покидая тюремных стен Бобруйской ИК-2 // Bobrlife.by
  7. ЕКАТЕРИНА ЦИРКУН. В Калиновском избирательном округе вручили удостоверения кандидатам в депутаты Архівавана 23 лістапада 2019. // Минск Новости
  8. Дадзеныя пра навучанне А.С. Круткова на 5 курсе МІУ - з улёткі кандыдатаў па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108
  9. КАЛИНОВСКИЙ ИЗБИРАТЕЛЬНЫЙ ОКРУГ №108. Лица, подавшие документы для регистрации кандидатами в депутаты: Архівавана 23 лістапада 2019. // Администрация Первомайского района г.Минска
  10. Частному вузу не продлили аккредитацию по некоторым специальностям. Студенты хотят бастовать Архівавана 6 лістапада 2019. // TUT.BY
  11. «Мы заслужили дипломы». Студенты частного вуза вышли на забастовку Архівавана 11 лістапада 2019. // TUT.BY
  12. «Никто не хочет идти в ветхие корпуса государственных вузов». Вчера в частном вузе Минска бастовали студенты — мы поговорили с ними Архівавана 13 лістапада 2019. // Citydog.by
  13. А. Гарбацэвіч. Рэктар МІУ Суша адказвае на абвінавачанні: Міністр Карпенка хоча забіць недзяржаўную адукацыю // Наша Ніва
  14. Личная месть министра Карпенко? Архівавана 11 сакавіка 2020. // Белорусский партизан
  15. Требования едины и все их должны выполнять! Архівавана 12 лістапада 2019. // Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі РБ
  16. Бывший проректор МИУ Юрий Сиваков: Министерство образования пытается все регулировать, причем очень неуклюже // Наша Ніва
  17. «Где для 1500 студентов найдут места?» Представители Минобра встретились с бастующими студентами Архівавана 13 лістапада 2019. // TUT.BY
  18. Е. Пантелеева. Прокуратура — ректору бастующего вуза: еще один такой пикет — и привлекут к ответственности Архівавана 16 лістапада 2019. // TUT.BY
  19. Паўторная акрэдытацыя праводзілася на падставе загада Дэпартамента кантроля якасці Міністэрства адукацыі Беларусі №60-п ад 10.03.2020.
  20. Любовь Касперович. МИУ опять не прошел аккредитацию. Что будет со студентами дальше, ни вуз, ни Минобр пока не говорят Архівавана 31 мая 2020.// TUT.BY
  21. Любовь Касперович. «Подадим заявку весной». Ректор МИУ рассказал, куда переводят выпускников и что будет дальше с вузом Архівавана 22 мая 2020. // TUT.BY
  22. Любовь Касперович. Сдать до 17 предметов и заплатить до 3,5 тысячи. Студентам МИУ предлагают перевестись в другой вуз Архівавана 11 ліпеня 2020. // TUT.BY

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1991 год у Мінску
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Мінскі інавацыйны ўніверсітэт