У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Суша. Мікалай Васілевіч Суша (4 лютага 1952, вёска Вайнілава, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і кіравання. Кандыдат эканамічных навук (1997).
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1985). З 1973 года на партыйнай рабоце. З 1980 дырэктар завода «Біяпрадукт», з 1987 года намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама, у 1989—1993 гадах прэзідэнт Саюза кааператываў Беларусі. Заснавальнік Мінскага інстытута кіравання (з 1994 года яго рэктар), заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Экономика. Управление. Право». Распрацаваў стратэгію кіравання інавацыямі ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.