wd wp Пошук:

Міліца Эдвінаўна Мацье

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацье.

Мілі́ца Э́двінаўна Мацье́ (руск.: Милица Эдвиновна Матье; 12 (24) ліпеня 1899, Санкт-Пецярбургская губерня — 8 красавіка 1966, Ленінград) — савецкі егіптолаг, мастацтвазнавец і гісторык.

Біяграфія

Дачка абруселага англічаніна. Скончыла жаночую гімназію ў Кранштаце, вучылася на Вышэйшых жаночых курсах у Петраградзе. Ва ўніверсітэце слухала лекцыі Б. Тураева і В. Струвэ.

З 1921 па 1965 гады працавала ў Эрмітажы. Выкладала ў Ленінградскім універсітэце, на факультэце тэорыі і гісторыі выяўленчага мастацтва Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Доктар гістарычных навук (1945), прафесар (з 1947 года).

Вывучала рэлігію і мастацтва Старажытнага Егіпта. Брала ўдзел у выданні старажытнаегіпецкіх і копцкіх помнікаў са збору Эрмітажа. Пры даследаванні егіпецкай міфалогіі шмат у чым прытрымлівалася тэорыі Дж. Фрэйзера пра «бога, які памірае і ўваскрасае». Аўтар фундаментальнай працы «Мастацтва старажытнага Егіпта» (1961). Высунула гіпотэзу пра правільны парадак чытання «Тэкстаў пірамід». У прадмове да яе кнігі «Дзень егіпецкага хлопчыка» згадваецца, што ні разу не была ў Егіпце.

Сачыненні

Навуковыя працы

Художественные произведения

Зноскі

  1. Матье Милица Эдвиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Матье Милица Эдвиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Слухачкі Бястужаўскіх курсаў
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Серафімаўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Постаці савецкай егіпталогіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»