wd wp Пошук:

Барыс Аляксандравіч Тураеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тураеў. Барыс Аляксандравіч Тураеў (24 ліпеня (5 жніўня) 1868, Наваградак, Мінская губерня — 23 ліпеня 1920, Петраград) — гісторык, акадэмік Расійскай акадэміі навук (1918), стваральнік расійскай навуковай школы егіпталогіі.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1-й гімназіі Вільні. Пасля заканчэння (1891) гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта стажыраваўся і вёў навуковую працу ў музеях Берліна, Парыжа, Лондана, некалькіх гарадоў Італіі.

З 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.

З 1912 г. — захавальнік збору егіпецкіх старажытнасцяў Музея вытанчаных мастацтваў у Маскве. Жыў у музеі, займаўся навуковым апісаннем калекцыі і падрыхтоўкай самай першай экспазіцыі Аддзела Ўсходу, што цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

У 1911 г. выдаў двухтомны курс лекцый «Гісторыя Старажытнага Ўсходу», які прынес яму сусветную славу.

Барыс Тураеў увёў у навуковы абарот мноства літаратурных помнікаў старажытнаегіпецкага пісьменства. Ён быў адным з першых, хто звярнуў увагу на ролю егіпецкага народа ў стварэнні еўрапейскай цывілізацыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Прафесары Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сапраўдныя члены РАН (1917-1925)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Усходазнаўцы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Постаці асірыялогіі
Катэгорыя·Егіптолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Памеснага сабора Праваслаўнай расійскай царквы (1917-1918)
Катэгорыя·Члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства
Катэгорыя·Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Выпускнікі Першай Віленскай гімназіі
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці расійскай егіпталогіі
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня