wd wp Пошук:

Мілевіцкі сельсавет

Міле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — Мілевічы. Найбуйнейшы па плошчы сельсавет раёна — 341,3013 км²[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці). 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, сельсавет далучаны да Старобінскага раёна Мінскай вобласці. 11 красавіка 1960 года перададзены ў склад Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ленінскага сельсавета перададзены вёскі Іёвічы і Залюцічы[2].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1228 чалавек[3], з іх 98,2 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области(недаступная спасылка)
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мілевіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць)
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна