wd wp Пошук:

Мікіта Паўлавіч Кастамараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кастамараў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Кастамараў (нар. 29 чэрвеня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

З 2015 года выступаў за дубль «Віцебска», дзе з цягам часу замацаваўся. Сезон 2018 правёў у арэндзе ў «Нафтане», а ў красавіку 2019 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Оршы». У складзе гэтых клубаў у Першай лізе трывала выхадзіў у стартавым складзе.

Са студзеня 2020 года, пасля вяртання з арэнды, пачаў трэніравацца з «Віцебскам»[1]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня стаў гуляць за дубль і прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Гарадзеі» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы. У далейшым да канца сезона на поле ў Вышэйшай лізе не выхадзіў, заставаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе і гуляў за дубль.

У красавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[2], дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, правёў усе 33 матчы ў Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[3] і неўзабаве падоўжыў кантракт з клубам[4]. У сакавіку 2022 года зноў далучыўся да «Нафтана» на правах арэнды[5]. У ліпені 2022 года быў адкліканы з арэнды ў «Віцебск»[6].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльВіцебскБеларусь40
2016дубльВіцебскБеларусь131
2017дубльВіцебскБеларусь220
2018Д2НафтанБеларусь161
2019Д2ОршаБеларусь210
2020Д1ВіцебскБеларусь10
2021Д2НафтанБеларусь333
2022 (1)Д2НафтанБеларусь80

Зноскі

  1. “Витебск” вышел из отпуска: Гущенко в Казахстане, Вандерсон пока дома, на просмотре семь человек
  2. Футбол. Никита Костомаров на правах аренды будет выступать за “Нафтан”
  3. Евгений Чернухин: “Межсезонье началось волнительно и трепетно, с небольшой опаской…”
  4. “Витебск” продлил контракт с Костомаровым
  5. “Нафтан” продлил аренду у “Витебска” Никиты Костомарова
  6. “Витебск” отозвал Костомарова из аренды в “Нафтане”
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Орша
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня