.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Супрановіч (нар. 27 лютага 2001, Вілейка) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Выхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год трывала замацаваўся ў дублі. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай барысаўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы супраць «Слуцка» (3:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым рэгулярна з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, часам выхадзіў у стартавым складзе.
У студзені 2022 года адправіўся на збор з санкт-пецярбургскім «Зенітам-2», і ў лютым «Зеніт» аформіў арэнду абаронцы ў БАТЭ[1]. За паўгады згуляў за «Зеніт-2» у ФНЛ-2 у чатырох матчах і адзначыўся адным голам.
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[2].
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | БАТЭ | ![]() | 8 | 0 |
2019 | дубль | БАТЭ | ![]() | 27 | 1 |
2020 | дубль | БАТЭ | ![]() | 26 | 2 |
2021 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 4 | 0 |
2021/22 (2) | Д3 | Зеніт-2 | ![]() | 4 | 1 |