wd wp Пошук:

Мікіта Аляксандравіч Букаткін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Букаткін (нар. 7 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца. У цяперашні час працуе гуляючым трэнерам клуба «СДЮШАР Дынама» з Мінска.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР «Дынама Мінск», з 2005 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра». З 2007 года пачаў трапляць у асноўны склад, у 2008 годзе замацаваўся ў аснове.

У маі 2009 года разам з Аляксеем Сучковым быў адлічаны з «Шахцёра» за парушэнне спартыўнага рэжыму[2], пасля чаго перайшоў у наваполацкі «Нафтан». У сезоне 2012 стаў капітанам наваполацкай каманды (пасля Дзмітрыя Верхаўцова) і выйграў Кубак Беларусі 2012.

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[3]. У мінскім клубе зноў выйграў Кубак Беларусі. Выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезона спрабаваў працаўладкавацца ў Расіі, але ў выніку ў студзені 2014 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[4]. У складзе «Белшыны» звычайна гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2014 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2014 года кантракт з «Белшынай» быў разарваны[5].

Яшчэ ўвосень 2014 года цікавасць да Букаткіна праяўляла кракаўская «Вісла»[6], аднак у выніку Мікіта ў лютым 2015 года накіраваўся на прагляд у клуб «Маш’ал» з Узбекістана і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[7].

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Белшыне». У лютым афіцыйна вярнуўся ў бабруйскі клуб[8], але ў ліпені таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[9], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У першай палове 2017 года заставаўся іграком асновы, часам выконваў функцыі капітана каманды. У ліпені 2017 года кантракт паўабаронцы з «Дынама» быў разарваны[10].

Праз некаторы час пасля зыходу з брэсцкага клуба стаў трэніравацца з «Іслаччу», з якой у жніўні 2017 года падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў аснове каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2018 года меў намер працягнуць кар’еру за мяжой, аднак у выніку падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[12]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[13].

У студзені 2019 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[14]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, па выніках сезона 2019 дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[15].

У сакавіку 2020 года прыбыў у стан казахстанскага клуба «Алтай»[16], у красавіку быў унесены ў заяўку клуба на сезон[17]. У сакавіку 2021 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Астраўца»[18]. Дапамог клубу па выніках сезона 2021 перамагчы ў Другой лізе.

У лютым 2022 года пакінуў «Астравец» і стаў гуляючым трэнерам каманды «СДЮШАР Дынама»[19].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005дубльШахцёр243
2006дубльШахцёр255
2007Д1Шахцёр90
2008Д1Шахцёр272
2009 (1)Д1Шахцёр50
2009 (2)Д1Нафтан120
2010Д1Нафтан280
2011Д1Нафтан273
2012Д1Нафтан274
2013Д1Мінск231
2014Д1Белшына261
2015Д1Маш’ал272
2016 (1)Д1Белшына120
2016 (2)Д1Дынама130
2017 (1)Д1Дынама131
2017 (2)Д1Іслач120
2018Д1Іслач210
2019Д2Рух251
2020Д2Алтай90
2021Д3Астравец212

Зноскі

  1. Nikita Bukatkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Солигорский «Шахтер» отчислил двух игроков за нарушение спортивного режима
  3. Никита Букаткин пополнил ряды “Минска”
  4. Букаткин подписал контракт с «Белшиной» Архівавана 17 студзеня 2018.
  5. Никита Букаткин расстался с “Белшиной”
  6. Букаткин может перейти в краковскую “Вислу”
  7. Никита Букаткин официально перешел в узбекский “Машал”
  8. Никита Букаткин стал игроком “Белшины”
  9. Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  10. Брестское “Динамо” подтвердило расторжение контракта с Букаткиным
  11. «Ислочь» подписала контракт с Букаткиным
  12. Букаткин пролонгировал соглашение с “Ислочью”
  13. Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули “Ислочь”
  14. Букаткин стал игроком “Руха”
  15. “Рух” объявил о расставании с Германом и Букаткиным
  16. Букаткин прибыл в расположение клуба из второго дивизиона Казахстана
  17. Опубликована заявка «Алтая» на сезон Первой лиги 2020 года
  18. Букаткин, Кашевский и Ходневич продолжат свои карьеры в “Островце”
  19. “Островец” объявил об уходе Букаткина. Сообщалось, что он возглавит “Динамо”-СДЮШОР
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Астравец
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Алтай Семей
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Маш’ал
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК СДЮШАР Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК СДЮШАР Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта