wd wp Пошук:

Мікіта Алегавіч Някрасаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Някрасаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Някрасаў (нар. 13 кастрычніка 2000, Рэчыца) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера

Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, ва ўзросце 15 гадоў паступіў у мінскую Акадэмію АБФФ, пасля заканчэння якой у жніўні 2018 года трапіў у дубль мінскага «Тарпеда», дзе хутка стаў асноўным іграком. У ліпені 2019 года, калі з-за фінансавых праблем «Тарпеда» пакінула большасць асноўнага складу, перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[3], у складзе якога рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену.

Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з рэчычанамі, аднак у красавіку 2020 года пакінуў клуб і стаў іграком «Гомеля»[4]. У складзе гомельскай каманды таксама пераважна выхадзіў на замену, дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў звычайна выхадзіць на замену.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з барысаўскім БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[6].

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (2)дубльТарпедаБеларусь102
2019 (1)дубльТарпедаБеларусь31
2019 (2)Д2СпадарожнікБеларусь101
2020Д2ГомельБеларусь246
2021Д1ГомельБеларусь202

Зноскі

  1. Nikita Nekrasov // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/483464
  2. 1 2 https://fcbate.by/team/base/71
  3. Никита Некрасов перешел в “Спутник”
  4. Нападающий Некрасов стал игроком “Гомеля”
  5. “Гомель” продлил контракт с Некрасовым
  6. Никита Некрасов стал футболистом БАТЭ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ