wd wp Пошук:

Мікола Шыла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыла (значэнні). Мікола (Мікалай Язэпавіч) Шыла (1888, мяст. Смаргонь, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак, Бакшты[1], цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобл. — 6 красавіка 1948, Браўншвайг, Германія) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар.

Біяграфія

Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы ўдзельнічаў у нелегальным з’ездзе вучняў настаўніцкіх семінарыяў Беларусі, за рэвалюцыйную дзейнасць быў асуджаны ў 1906 і да 1908 адбываў пакаранне ў Мінскай турме. Як сябра БСГ двойчы абіраўся ў яе ЦК. З 1909 супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Удзельнічаў у рабоце Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. Падчас вучобы ў Пецярбургу сябра Пецярбургскага таварыства студэнтаў-беларусаў, прымаў удзел у яго культурна-грамадскай рабоце: спяваў у хоры, выступаў у спектаклях, танцаваў, у тым ліку ў трупе І. Буйніцкага. У кастрычніку 1917 дэлегат III з’езда БСГ у Мінску. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім з’ездзе (1917). У 1918 сябар Рады БНР. У 1918—1919 настаўнічаў у Будслаўскай беларускай гімназіі. З 1921 зноў у Вільні, удзельнік беларускага руху. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Рэдагаваў газету «Змаганьне» (28.10.1923-31.01.1924), «Голас Беларуса» (14.02.-19.04.1924). Як «зіц-рэдактар» беларускай перыёдыкі шматразова арыштоўваўся польскай адміністрацыяй, сядзеў у Лукішскім астрозе. У 1939 пасля прыходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, працаваў у рэдакцыі (разам з Максімам Танкам і Натальяй Арсеньевай) у вілейскай абласной газеце “Вілейская праўда” (пазней перайменавана ў “Сялянскую газету”). Падчас Другой сусветнай сусветнай вайны працаваў на культурна-асветнай ніве. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. З 1944 жыў у Германіі. Быў адным з рэдактараў часопіса беларускай эміграцыі «Шляхам жыцця». Пакінуў успаміны, у тым ліку пра А. Гаруна, Я. Купалу, Б. Эпімах-Шыпілу і інш.

Творы

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выкладчыкі Будслаўскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Браўншвайгу
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Рэдактары Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе