wd wp Пошук:

Мікола Калядны

Мікола Калядны (нар. 16 студзеня 1956, в. Дуравічы, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, публіцыст.

Біяграфія

Вучыўся на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1973—1978). Працаваў на радыё, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Друкаваўся ў беларускай перыёдыцы, часопісах, калектыўных зборніках. Выдаў кнігі прозы «Астрахрышча» (2008), «Зьвер» (2010), «Каханне» (web-версія, 2017), «Судуманьне» (2018), «Касьмічныя праекцыі» (2020). У творчасці асвятляе псіхічныя і духоўныя аспекты існавання цывілізацыі, суцэльнасці чалавека і Космасу, пашырае эзатэрычныя і тэасофскія погляды на рэчаіснасць і Сусвет.

Светапогляд

Актыўна распрацоўвае ідэю касмічнай літаратуры. Мікола Калядны сцвярджае, што на сутыку XX і XXI стагоддзяў сталі адбывацца кардынальныя змены ў сусветнай літаратуры. Ранейшыя вобразныя схемы, калі існасць злучалася толькі з зямным чалавекам і ягонымі фізічнымі магчымасцямі, адышлі, страцілі сваё значэнне і спарадзілі ўсеагульны інтэлектуальны крызіс. У выніку мыслёвая актыўнасць людзей заняпала, прыпынілася, каб успрыняць і прыстасавацца да новага штуршка касмічнай думкі[1][2].

На думку пісьменніка, касмічная літаратура вынікае ад зямной літаратуры, нараджаецца і спее ў ёй, ужывае аднолькавыя выяўленчыя і моўныя сродкі. Яна вельмі блізкая да навукова-фантастычнай і касмічна-прыгодніцкай літаратуры. Але ў адрозненне ад празмернай тэхнатроннасці і запрадмечанасці апошняй, яе праблематыка кранае выключна духоўныя сферы жыцця, глыбокія псіхічныя ўзрушэнні істотаў падчас значных касмічных пераўтварэнняў[3]. Тэматычна касмічная літаратура ахоплівае метафізічныя і ірэальныя працэсы Сусвету, мадэлюе транспамежныя станы свядомасці, паказвае звышнатуральнае існаванне.

Крытыка

Ягоную аповесць «Астрахрышча», выдадзеную ў 2008 годзе, крытыкі назвалі адной з найлепшых кнiг сучаснай эзатэрычнай тэматыкі[4].

Нацыянальная праблематыка, афарбаваная ў містычныя колеры, працягвае сталую традыцыю сакралізацыі радзімы[5]
.
…пісьменнік заўважыў, што ў беларускай культуры адбываецца трансфармацыя... Паступова надыходзіць уздым нацыянальнай культуры…  беларусаў ахоўваюць вышэйшыя сілы... Беларусь яшчэ пакажа сябе, бо сярод яе жыхароў вельмі многа разумных людзей[6]
.
...маеш справу зусім не з фантастыкай, — вера ў Бога, уладкаванне сусвету адпаведна найвышэйшай задуме, у якой тэхналогіі не маюць ніякай ролі, яны проста амаль не згадваюцца. …адбываецца галоўнае — плынь філасофскага мыслення[7]

Зноскі

  1. Мікола Калядны. Бітва за думкі. // Беларуская праўда. 11 сакавіка 2020 г.
  2. Мікола Калядны. Які ён, большы брат? // Беларуская праўда. 15 лютага 2020 г.
  3. Мікола Калядны. Усе стануць сінімі. // Беларуская праўда, 30 верасня 2019 г.
  4. Радыё «Свабода», Культура, 18 жніўня 2018 г.
  5. Ала Шылец. Пра кармічныя вандроўкі душы. // ЛіМ, 27 сакавіка 2009 г.
  6. Дар’я Чарняўская. Чалавек не ведае шмат чаго. І гэта натхняе. // Звязда, 6 кастрычніка 2015 г.
  7. Дар’я Смірнова. Касмічная плынь. // ЛіМ, 21 чэрвеня 2019 г

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта