wd wp Пошук:

Звышнатуральнае

Гэты артыкул — пра містыку. Пра серыял гл. Звышнатуральнае (серыял). Звышнатуральнаесветапоглядная катэгорыя, якая вызначае тое, што знаходзіцца па-над фізічным светам вымярэнняў і дзейнічае па-за ўплывам законаў прыроды, выпадае з ланцугу прычынных сувязей і залежнасцяў, нешта першаснае ў дачыненні да рэчаіснасці і якое ўздзейнічае на яе, што не можа быць праяўлена ў матэрыяльным свеце.

У рэлігійным сэнсе звышнатуральнае раскрываецца праз паняцці звышпачуццёвага, нецялеснага, непрацяглага існавання, якое немагчыма выявіць знешнімі органамі пачуццяў чалавека і прыладамі. У больш вузкім сэнсе звышнатуральнае таксама можа разглядацца як нейкае вымярэнне іншай, метафізічнай прасторы — замагільнага свету, у якім душа можа знаходзіцца без фізічнага цела.

Шматзначнасць паняцця

У паняцце звышнатуральнага ўкладваюцца таксама такія значэнні, як гратэскнае, фантастычнае. У Сярэднявеччы схаластыка ў тэрмінах звышнатуральнага, узятага ў значэнні супранатуралістычнага, звыхпрыроднага, апісвала боскае.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Светапогляд
Катэгорыя·Містыка
Катэгорыя·Звышнатуральнае
Катэгорыя·Рэлігія
Катэгорыя·Метафізіка