wd wp Пошук:

Мікола Гарошка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарошка. Мікола Гарошка (5 мая 1902, в. Трашчыцы, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 11 лютага 1979, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч. Бацька Расціслава Гарошкі[1], стрыечны брат беларускага рэлігійнага дзеяча Льва Гарошкі[2].

Біяграфія

Мікола Гарошка ў Празе, 1923

Нарадзіўся 4 траўня[удакладніць] 1902 года ў вёсцы Трашчыцы Навагрудскага павета. Вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў мястэчку Мір, потым у Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. У 1923 годзе, прагнучы працягнуць навучання, перабраўся ў Прагу, бо польскія ўніверсітэты не прымалі выпускнікоў беларускіх гімназій, каб пазбегнуць павялічэння ліку беларускай інтэлігенцыі ў Заходняй Беларусі[2].

Вучыўся ў Карлавым універсітэце ў Празе. Пасля вярнуўся на радзіму, адслужыў два гады ў польскім войску. Безвынікова намагаўся знайсці працу ў дзяржаўных установах Польскай Рэспублікі. Заснаваў у родных Трашчыцах спажывецкі кааператыў «Засеўкі», якая спачатку была сканцэнтраваная на вырабе літоўскіх сыроў, працаваў у ім старшынёй управы. Пры «Засеўках» быў арганізаваны тэатральны гурток, які са сваімі выступамі раз’язджаў па суседніх вёсках. Уся праграма тэатральнага гуртка, як і вядзенне кааператыву, адбываліся на беларускай мове. Дапамагаў адкрываць новыя спажывецкія кааператывы[2].

У сярэдзіне 1930-х гадоў займаўся ўзвядзеннам мастоў, спачатку быў пабудавыны мост цераз Нёман, пасля яшчэ адзін пад Кракавам, а затым яшчэ пяць. Мясцовым польскім уладам было выгадна трымаць Гарошку падалей ад родных месцаў, дзе ягоны ўплыў на мясцовых жыхароў быў непажаданым. Вярнуўся дадому ён толькі ў 1936 годзе. Узяў у арэнду маёнтак Мондзін, дзе аднавіў працэс вырабу літоўскіх сыроў, гаспадарка пачала даваць салідны прыбытак[2].

У 1939 годзе, з прыходам савецкай улады, маёнтак быў разрабаваны, усё абсталяванне і станкі зламаныя, самога Гарошку ад расстрэлу зберагло толькі заступніцтва сваіх людзей. Мікола Гарошка пераехаў у Навагрудак, дзе працаваў у лясной управе. А ў 1944 годзе з сям’ёй выехаў у Германію, у лагеры для перамешчаных асобаў, дзе — у адрозненне ад пераважнай бальшыні беларусаў — асабліва доўга не затрымаўся, бо брат Аляксандр і сястра Ганна, якія пераехалі ў ЗША ў міжваенны час, аформілі неабходныя паперы[2].

У 1948 годзе з сям’ёй прыехаў у Нью-Ёрк. Спачатку працаваў на вытворчаці сувеніраў, пасля перайшоў да будаўніцтва, праз некалькі гадоў арганізаваўшы суполку беларусаў для будоўлі дамоў. У рэшце заснаваў сваю ўласную будаўнічую фірму, якую пасля перанялі сыны[2].

Адзін са стваральнікаў і кіраўнік БАЗА ў 19491952 і 1965—1967 гг. Першы старшыня Фундацыі імя П. Крэчэўскага (19641979). Сябра рэдкалегіі газеты «Беларус». Ад 1970 г. — сакратар Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клуба ў Нью-Ёрку. Заснаваў выдавецтва «Час», якое выдавала газету «Беларускі Час»[2].

Сям’я

Меў сына доктара Расціслава Гарошку, які пасля смерці бацькі пераняў выданне і працягнуў будаўнічую працу[2].

Зноскі

  1. Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Будаўлянін Мікола Гарошка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Навучэнцы Навагрудскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША