wd wp Пошук:

Мікола Воранаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Воранаў.

Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) Воранаў (нар. 13 снежня 1936, вёска Віры, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у леспрамгасе, Задзвінскай МТС, служыў у ВМФ на Балтыцы. Пасля дэмабілізацыі супрацоўнічаў у суражскай, аршанскай, сенненскай раённых газетах, незадоўга да выхаду на пенсію — у шаркаўшчынскай раённай газеце «Кліч Радзімы».

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 годзе. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советский моряк», газетах «Страж Балтыкі», «Советский флот».

Першае апавяданне «Прымак» апублікавана ў 1963 годзе ў газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесці «Завея», «Вадалазы», у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раннія замаразкі», «Суседзі» і іншыя.

Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на балгарскую, рускую, украінскую, чувашскую мовы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта