Міка́сецк[1] (трансліт.: Mikasieck, руск.: Некасецк) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Мядзел Пастаўскага павета Віленскага ваяводства.
У 1940—1954 гадах цэнтр Некасецкага сельсавета, у 1954—1957 гадах у складзе Мядзельскага сельсавета. З 15 лістапада 1957 года па 29 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дзягільскага сельсавета[2][3].