wd wp Пошук:

Дзягільскі сельсавет

Дзя́гільскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзягілі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нагаўкаўскага сельсавета[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Мядзельскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Бялявіна, Кухальскія, Някасецк, Студзяніца)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Мінскай вобласці. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Слабадскога сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Бакачы, Вайцяхова, Вохабні, Двор Крапіўна, Дзягілі, Крапіўна, Кухальскія, Леанардава, Мікасецк, Мілты, Муцеўшчына, Нагаўкі, Нагаўшчына, Посапава, Пугачы, Рамашкі, Рубанікі, Студзяніца і Суднікі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 245 Об упразднении Дягильского, Лотвинского сельсоветов и изменении границ Слободского, Мядельского сельсоветов Мядельского района(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі