wd wp Пошук:

Мікалай Яўгенавіч Сігневіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікалай Сігневіч (нар. 20 лютага 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік грэчаскага клуба «Апалон Смірніс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага футбола, пачынаючы з 2011 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама», у асноўным выходзячы на замены. У сезоне 2013 стаў асноўным нападнікам брэсцкай каманды. У жніўні 2013 года перайшоў у БАТЭ, але застаўся ў брэсцкім клубе на правах арэнды[4]. У выніку з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам брэсцкага клуба ў сезоне.

Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў снежні 2013 года далучыўся да БАТЭ. Сезон 2014 распачаў у складзе барысаўскага клуба, звычайна выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў асноўным складзе. У выніку, у канцы сезона стаў чаргавацца ў стартавым складзе з Віталем Радзівонавым. У першым жа сезоне за барысаўчан забіў 9 галоў у чэмпіянаце.

У пачатку 2015 года не выступаў з-за траўмы, прапусціў у тым ліку Суперкубак Беларусі 2015, у якім БАТЭ па пенальці выйграў у салігорскага «Шахцёра». У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У канцы красавіка аднавіўся ад траўмы, але доўгі час толькі з’яўляўся на замену. З верасня, пасля траўмы Віталя Радзівонава, замацаваўся ў стартавым складзе, але ў кастрычніку сам атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У першай палове 2016 года не гуляў з-за траўмы, з чэрвеня стаў з’яўляцца на полі, але замацавацца ў аснове не здолеў, саступаючы канкурэнцыю Радзівонаву. У снежні 2016 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэчаскаму «Платаніясу»[6]. У маі 2017 года, па заканчэнні чэмпіянату Грэцыі, вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[7]. У складзе БАТЭ стаў гуляць у аснове на пазіцыі цэнтральнага нападніка, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. 2 лістапада 2017 года ў матчы Лігі Еўропы з «Кёльнам» адзначыўся голам пасля ўдара праз сябе.

У сезоне 2018 заставаўся адным з асноўных нападнікаў БАТЭ, выхадзіў пераважна ў стартавым складзе каманды. 13 снежня 2018 года ў апошнім матчы сезона адзнаўчыўся дублем у браму грэчаскага ПАОКа ў Лізе Еўропы, а пазней атрымаў чырвоную карту і быў выдалены з поля (выніковы лік 3:1).

У снежні 2018 года перайшоў у венгерскі клуб «Ферэнцвараш»[8], разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Венгрыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У верасні 2020 года далучыўся да падмаскоўных «Хімак»[9], аднак у тым жа месяцы разарваў кантракт, правёўшы за клуб тры матча[10], і вярнуўся ў БАТЭ[11]. У 2020 годзе з’яўляўся на полі эпізадычна, на наступны год з часам замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з БАТЭ[12].

У студзені 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з грэчаскім клубам «Апалон Смірніс»[13].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[14]. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2014 года, выйшаўшы на 68-й хвіліне на замену замест Сяргея Карніленкі ў матчы супраць Іспаніі (0:3). Наступны матч (18 лістапада 2014 года супраць Мексікі) распачаў у стартавым складзе і сваім голам дапамог беларусам атрымаць перамогу (3:2).

Дасягненні

Зноскі

  1. Nikolai Signevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikalay Signevich // FBref.com
  3. Nikolay Signevich // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Николай Сигневич — футболист БАТЭ Архівавана 18 верасня 2013.
  5. Сигневич продлил контракт с БАТЭ
  6. БАТЭ объявил об аренде “Платаниасу” Сигневича
  7. Гайдучик и Сигневич возвращаются в БАТЭ
  8. Николай Сигневич стал игроком “Ференцвароша”
  9. Николай Сигневич официально в “Химках”
  10. Сигневич расторг контракт с “Химками”, проведя за российский клуб всего три матча
  11. БАТЭ объявил о возвращении Сигневича
  12. Николай Сигневич покинул БАТЭ
  13. “Аполлон” объявил о переходе Николая Сигневича
  14. Глеб и Брессан не вызваны в сборную Беларуси, Сигневич, Путило и Янушкевич – в составе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ферэнцвараш
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Ігракі ФК Платаніяс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Апалон Смірніс
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе