Мікала́й Яфрэ́мавіч Аўхімо́віч (1 (14) студзеня 1907, Барысаў — 12 верасня 1996[1], Мінск[2]) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-5 скліканняў. Член ЦК КПСС (1956—1961).
У 1933 годзе скончыў Мінскую Вышэйшую Камуністычную сельскагаспадарчую школу імя У. І. Леніна. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б)[3].
У 1922 годзе працаваў памочнікам шафёра ваеннага аўтасанітарнага атрада № 16 (Смаленск), у 1922—1923 гадах — памочнікам шафёра ваеннага аўтагрузатрада № 7 (Мінск і Гомель).