wd wp Пошук:

Мікалай Рыгоравіч Пінчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пінчук.

Мікалай Рыгоравіч Пінчу́к (4 лютага 1921 — 12 студзеня 1978) — камандзір 1-й эскадрыллі 18-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка, гвардыі капітан, Заслужаны ваенны лётчык-выпрабавальнік СССР[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 4 лютага 1921 года ў вёсцы Будзёнаўка (Ізюмава[1], цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сям’і селяніна. Беларус. З 1938 года — у ВЛКСМ.

У 1940 годзе скончыў 10 класаў школы і Бабруйскі аэраклуб. У тым жа 1940 годзе добраахвотнікам пайшоў служыць у Чырвоную Армію. У 1940 годзе скончыў 8-ю Адэскую, у 1941 годзе — Канатопскую, у 1942 годзе — Армавірскую ваенныя авіяцыйныя школы пілотаў.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года ў 32-м знішчальным авіяцыйным палку[2]. У кастрычніку 1942 года прыбыў у 18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. 30 жніўня 1943 года паблізу горада Ельні М. Р. Пінчук быў паранены пасля тарана варожага пікіроўшчыка Ju-87. Быў адпраўлены ў шпіталь на лячэнне. 2 верасня ўсіх параненых на аўтамашынах павезлі да чыгуначнай станцыі для эвакуацыі ў тыл. Па дарозе М. Р. Пінчук збег у свой полк і праз месяц быў ужо зноў у баявым страі. Увесну 1944 года быў прызначаны намеснікам камандзіра, а ў студзені 1945 года — камандзірам 1-й эскадрыллі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за 226 баявых вылетаў, 46 паветраных баёў, 18 збітых самалётаў праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і высокае лётнае майстэрства, гвардыі капітану Пінчуку Мікалаю Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».[3][4]

Член ВКП/КПСС з 1945 года.

Усяго ў гады вайны ён здзейсніў 307 баявых вылетаў, удзельнічаў ў 68 паветраных баях, збіў 24 варожых самалёты — 22 асабіста і 2 у групе.

Пасля вайны працягваў службу ў ВПС. У 1954 годзе з адзнакай скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1975[5] года палкоўнік Н. Г. Пінчук: — у запасе.

Жыў у Горадзе-героі Мінску.

Памёр 12 студзеня 1978 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды

Палкоўнік, заслужаны ваенны лётчык СССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга[6][7][8], ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені[9], 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 376.
  2. М. Ю. Быков. Все Асы Сталина 1936—1953 гг.. — Научно-популярное издание. — М.: ООО «Яуза-пресс», 2014. — С. 938. — 1392 с. — (Элитная энциклопедия ВВС). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0712-3.
  3. Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Герой Советского Союза (Орден Ленина и медаль «Золотая звезда») (нявызн.). pamyat-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.
  4. Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Герой Советского Союза (Орден Ленина и медаль «Золотая звезда») (нявызн.). pamyat-naroda.ru. Праверана 29 ліпеня 2016.
  5. Коллектив авторов. История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В. Е. Зеньков. — Москва: ЗАО СП «Контакт РЛ», 2007. — С. 255, 338. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7.
  6. Память народа :: Документ о награде :: пинчук Николай Григорьевич, Орден Красного Знамени (нявызн.) (недаступная спасылка). pamyat-naroda.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016. Праверана 4 чэрвеня 2017.
  7. Память народа :: Документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Орден Красного Знамени (нявызн.). pamyat-naroda.ru.
  8. Память народа :: Документ о награде :: Пинчук николай Григорьевич, Орден Красного Знамени (нявызн.). podvig-naroda.ru.(недаступная спасылка)
  9. Память народа :: документ о награде :: Пинчук Николай Григорьевич, Орден Отечественной войны (нявызн.). pamyat-naroda.ru.

Мемуары

Літаратура

Спасылкі

Николай Григорьевич Пинчук на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску