wd wp Пошук:

Мікалай Піліпавіч Шарко

Мікалай Піліпавіч Шарко (19241997) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Магіла Шарко на Усходніх могілках Мінска.

Мікалай Шарко нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў вёсцы Макаўчыцы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння васьмі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства ў Ленінградзе працаваў на чыгунцы ў Куйбышаўскай вобласці. У ліпені 1942 года Шарко быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў 2-е Куйбышаўскае пяхотнае вучылішча. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Да студзеня 1945 года гвардыі капітан Мікалай Шарко камандаваў стралковай ротай 244-га гвардзейскага стралковага палка 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час Вісла-Одэрскай аперацыі[1].

14 студзеня 1945 года Шарко падняў у атаку сваю ротай і захапіў дзве нямецкія траншэі, узяўшы ў палон 14 салдат праціўніка і захапіўшы больш за 50 кулямётаў. 16 студзеня ў баі за населены пункт Нове-Мяста, калі праціўнік распачаў атаку сіламі 2 БТР, 4 аўтамашын і 60 салдат і афіцэраў, рота Шарко паспяхова адбіла яе. 21 студзеня 1945 года ў баі за населены пункт Глоўна рота Шарко разграміла нямецкую калону, узяўшы ў палон вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Шарко быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].

Падчас штурму Берліна Шарко быў цяжка паранены, пазбавіўшыся ногі. Пасля заканчэння вайны ён быў звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл. Пражываў у Мінску. Скончыў Рэспубліканскую партшколу пры ЦК КП Беларускай ССР і Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у ВА «Гарызонт», затым у органах сацыяльнага забеспячэння. З’яўляўся старшынёй Цэнтральнага Праўлення Беларускага таварыства глухіх.

Памёр 4 ліпеня 1997 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1].

Узнагароды

Быў таксама щзнагароджаны:

Памяць

У гонар М. П. Шарко названы Рэспубліканскі палац культуры Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» і вуліца ў Дзяржынску[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Мікалай Піліпавіч Шарко на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 4 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска