wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Чэпік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чэпік.

Мікалай Пятровіч Чэпік (16 красавіка 1960, в. Первы Май, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 29 лютага 1980, Афганістан) — Герой Савецкага Саюза, намеснік камандзіра інжынерна-сапёрнага ўзвода 317-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка ў складзе 40-й арміі Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акругі, гвардыі старшы сяржант.

Біяграфія

У мірны час, да пачатку Афганскай вайны, працаваў манцёрам на Мінскай станцыі пуцей Беларускай чыгункі. У 1978 гозе быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і адпраўлены служыць у Афганістан у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.

Подзвіг

29 лютага 1980 года ў адным з баёў быў паранены ў нагу і акружаны маджахедамі. Каб не патрапіць у рукі ворага жывым, ён падарваў міну, ад аскепкаў якой загінуў, знішчыўшы 32 маджахеды.

Узнагароды

Званне Героя Савецкага Саюза старэйшаму сяржанту Чэпік М. П. было прысвоена пасмяротна Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 28 красавіка 1980 года.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 года № 575 пасмяротна ўзнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Быў занесены ў Кнігу пашаны ЦК ВЛКСМ. Імя Героя носяць вуліца ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі і школа, у якой ён вучыўся. У канцы снежня 2004 года помнік Герою Савецкага Саюза М. П. Чэпіка адкрыты ў абласным цэнтры Віцебскай вобласці ў горадзе Віцебску[1].

Зноскі

  1. https://rytan.schools.by/pages/ga-brpa Архівавана 18 чэрвеня 2021.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 29 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі Блужскай школы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Блужы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Савецкая гвардыя
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Афганістане