wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Назаранка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назаранка. Мікалай Пятровіч Наза́ранка (9 мая 1927, г.п. Сямёнаўка, Крамянчуцкая акруга, УССР) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. У 1963—1976 гадах выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце, у 1978—1988 гадах у БПІ.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.

Творчасць

Працуе ў розных жанрах жывапісу ў рэалістычнай манеры. Сярод твораў: «На вызваленай зямлі» (1967); гістарычныя карціны «Партызаны» (1968), «Вайной апаленыя» (1975), «3 ліпеня» (1981), «Памяць» (1982), «Вясна 45 года» (1985), «Рабіна чырвоная» (1987); пейзажы «Зямля» (1969), «Цішыня» (1976), «Магілёўшчына» (1977), «Лагойшчына» (1979), «Бярэзіна», «Родная зямля» (абодва 1980), «Мірны вечар» (1984), «На дачы», «Бэз», «Сядзіба Верашчакі», «Мінск. Дом Ванюшкі» (усе 1990-я г.); партрэты «Аўтапартрэт» (1966), «М. Багдановіч» (1976), «Наташа» (1989), «Жаночы партрэт» (1996) і інш.

Сям’я

Мае сыноў Пятра (нар. 1957) і Алега (нар. 1961), таксама мастакоў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Мастакі гістарычнага жанру Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Беларусі